«Концерт в театре (Сеанс с разоблачением к 10-летию)» () — канцэртны альбом беларускага гурта «J:морс». Запіс адбыўся ў «Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы» на канцэрце 8 снежня 2009 года а 19 гадзіне. Песні «Глядзі» і «Маё сонца» у арыгінальным варыянце былі на рускай мове (у перакладзе ўдзельнічалі Б. Арлоў, Р. Арлоў). Кампакт-дыск з альбомам змяшчае мультымедыа-дадатак у выглядзе канцэртнага відэа песні «Web-дизайн». Таксама выйшаў DVD варыянт зборніка, які меў дадатковыя трэкі «Оставь позади» (з Арцёмам Лядоўскім), «Остаюсь» (з Вячаславам Бандарэнка), «Такога няма нідзе» (з Лявонам Вольскім), «Босиком по мостовой» (біс). Спіс кампазіцый

Выканаўцы Уладзімір Пазняк — спеў, маракасы Аляксей Зайцаў — бас-гітара, скрыпка Дзяніс Варанцоў — іоніка Павел Трацяк — гітары, мандаліна Кірыл Шэванда — барабаны Уладзімір Пугач — спеў Запрошаныя ўдзельнікі Андрэй Кляшчоў — саксафон Ігар Ляўчук— сапілка Анна Харчанка — віяланчэль Зміцер Ціхановіч — труба Аляксандр Ліпніцкі — перкусія Андрэй Баброўка — гукарэжысёр Зміцер Безкаравайны — інфармацыйная падтрымка Улад Казаноўскі — дызайн Юрый Федарэнка —фота Дыяна Шык — рэжысёр відэа Арцём Прадко — аператар відэа Кірыл Блахін — мастак відэа

Спасылкі

Катэгорыя:Альбомы 2010 года Катэгорыя:Альбомы J:морс