«VIR» — другі музычны альбом беларускага выканаўцы Vinsent, які быў выдадзены ў 2015 годзе на лэйбле 34mag PIARSHAK.Vinsent "Vir" (+аудио) / Experty.by
Прэзентацыя альбома прайшла ў Мінску 16 снежня 2015 года ў клубе «Пляцоўка хол». Наступная прэзентацыя адбылася 19 снежня 2015 года ў клубе «Theatre Delicatessen» у Лондане.
Пра альбом
Тэксты да песень альбома напісаў сам Vinsent.
Таксама ў працы над альбомам прымалі ўдзел бітмэйкеры: BEATSCRAZE (1 песня) PS BEATS (2,3,6,7,9 песні) TONE JONES (4 песня) DIAMOND STYLE (5 песня) ELITE PRODUCERS (8 песня) SCARECROW BEATS (10 песня). Гукапіс і звядзенне адбыліся ў KAVA RECORDS.
Майстраванне: IVANEY SOUND.
Музычны прадусар: Аляксей Драко.
Бэк-вакал: Вікторыя Расолька, Ірына Расолька, Арцём Сітнікаў.
Фота: Дзмітрый Кужалькоў.
Дызайн: Алесь Валянюк, Ілья Шыманскі.
Адміністраванне: Павал Белавус.
«Вір – гэта сымбаль няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энэргіі, якая ўсё падхопіць і панясе наперад. Што да гуку, то хацелася знайсьці залатую сярэдзіну паміж экспэрымэнтамі з электронікай і жывым традыцыйным гучаньнем. Калі казаць пра тэксты, так важныя для жанру, то на альбоме большую частку займаюць развагі пра вечныя пастуляты: сілу духу й супакой, любоў і каханьне, вайну й мір. Мне здаецца, што альбом мае адразу два настроі: нястрымны пазытыў і скрышальны смутак, настроі зьмешваюцца і ствараюць своеасаблівы вір»
Спіс кампазіцый
Спасылкі Музыка і ідэйны баец Vinsent прэзентуе на «Першаку» свой новы альбом Vir Vinsent: «Галоўнае — верыць у свае сілы» (аўдыё/відэа) Vinsent: “Я адразу схапіў, як уладкаваны заходні свет, а беларускі не зразумеў дагэтуль” «Ня трэба мяне параўноўваць з Каржом» — рэпэр Vinsent вярнуўся ў Беларусь з новым альбомам
Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2015 года Катэгорыя:Альбомы на беларускай мове