Вольная барацьба — гэта адзінаборства двух спартсменаў.
Вольнай барацьба называецца ў параўнанні з грэка-рымскай (класічнай) барацьбой, бо яе правілы даюць барцу большую свабоду ў выбары прыёмаў. Лічыцца, што вольная барацьба паходзіць з Англіі, адкуль яе завезлі ў Амерыку, дзе яна развівалася ў двух кірунках: барацьба прафесіяналаў (схватка ўяўляла сабой своеасаблівае шоу, у якім барцы імітавалі зверствы адно з аднаго, каб падтрымліваць цікаўнасць публікі); барацьба студэнтаў у каледжах і ўніверсітэтах ЗША. Менавіта з гэтага кірунку паходзіць сучасная вольная барацьба.
У праграму Алімпійскіх гульняў вольная барацьба ўключана з 1904 г., жаночая барацьба - з 2004 г. Чэмпіянаты свету арганізоўваюцца з 1951 г., чэмпіянаты Еўропы — з 1928 г. У Міжнародную федэрацыю аматарскай барацьбы — ФІЛА (FILA; заснавана ў 1912 як IWU - Міжнароднае аб'яднанне барцоў, сучасныя арганізацыйныя формы набыла ў 1954 г.http://www.fila-official.com/index.php?option=com_content&task=view&id=12&Itemid=27) уваходзіць больш за 120 краін (звесткі 1997 г.).
Прыёмы вольнай барацьбы дзеляцца на дзве групы: барацьба ў стойцы і барацьба ў па́ртэры. Механізмы рухаў у прыёмах барацьбы можна падзяліць на тры асноўныя групы: кідкі; звальванні і перавароты; дацісканне, утрыманне. Некаторыя паняцці ў тэхніцы барацьбы Медведь А.А. Вольная борьба. Учебное пособие для студентов-спортсменов. Мн., 2000 Стойка – становішча барца, які стаіць на нагах, неабходнае для дужання. Партэр – становішча барца, які стаіць на каленях з упорам рукамі ў кілім. Мост – становішча барца, які стаіць у прагібе на нагах і лобнай частцы галавы. Небяспечнае становішча – становішча барца спінай да кіліма, мост, паўмост і сед (з упорам локцем ці лакцямі ў кілім ззаду). Тэхніка барацьбы – сукупнасць рацыянальных, дазволеных правіламі дзеянняў барца (прыёмаў, абарон і контрпрыёмаў), што выкарыстоўваюцца для дасягнення перамогі. Прыём – асобнае скончанае дзеянне барца, скіраванае на змяненне становішча атакаванага барца ў дачыненні да кіліма. Абарона – дзеянне барца, скіраванае на прыпыненне правядзення прыёма. Контрпрыём – дзеянне барца, скіраванае на правядзенне прыёму ў адказ. Кідкі – прыёмы ў стойцы, якія выконваюцца з адрывам атакаванага барца ад кіліма і прыводзяць суперніка ў небяспечнае становішча.
Спасылкі
Катэгорыя:Віды спорту