Гры́вень-ка́мень — валун, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі. Помнікам прыроды абвешчаны ў 1971 годзе.

Размешчаны каля дарогі вёска Крэва — горад Маладзечна, за З км на поўдзень ад вёскі Вавукі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўжыня валуна складае З м, шырыня 2,7 м, вышыня над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб'ём 7 м, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя частка нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысяч гадоў назад з раёна горада Выбарг.

Літаратура Грывень-камень //

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Смаргонскага раёна Катэгорыя:Славутасці Смаргонскага раёна Катэгорыя:Вавукі