Флай () — рака на поўдні Новай Гвінеі. Даўжыня — 1050 км, вадазбор — 76000 км².
Геаграфія Рака Флай бярэ пачатак у горнай частцы вострава Новая Гвінея, на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. У сярэдняй плыні на працягу каля 100 км утварае натуральную мяжу паміж Папуа — Новая Гвінеяй і Інданезіяй. Мае некалькі буйных прытокаў. У вусці ўтварае шырокую дэльту з пратокамі да 5 - 15 м глыбінёй і мноствам нізінных астравоў, пакрытых алювіяльнымі адкладаннямі.
У рацэ сустракаюцца такія прамысловыя віды рыб, як барамундзі, чорны акунь, луцыян.
Гісторыя Дэльта ракі Флай была адкрыта брытанскай экспедыцыяй у 1842 годзе. У 1876 годзе італьянец Луіджы Марыя д’Альбертыс здзейсніў на параходзе «Нява» вандроўку 900 км углыб Новай Гвінеі.
Экалогія У 1984—2013 гадах рака Флай была забруджана адыходамі горнай прамысловасці. Гэта прывяло да павышэння канцэнтрацыі медзі ў вадзе ў 30 разоў, атручванню людзей і жывёл. Было загублена 1588 км² лясных тэрыторый.
Спасылкі Fly River New Guinea rivers Fly River System, Papua New Guinea Stephen Swales, Fish and Fisheries of the Fly River, Papua New Guinea: Population Changes Associated with Natural and Anthropogenic Factors and Lessons to be Learned
Катэгорыя:Рэкі паводле алфавіта Катэгорыя:Рэкі Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Рэкі Інданезіі Катэгорыя:Памежныя рэкі