Прадбачанне памылкі () — метад у тэставанні праграмнага забеспячэння, у якім тэст кейсы (тэставыя выпадкі) выкарыстоўваюцца для пошуку памылак у праграмах, зыходзячы з вопыту папярэдняга тэставанняBernard Homès, Fundamentals of Software Testing (2013), sec. 4.5.3.. Камплект тэстаў фармуецца праз уплыў мінулага досведу тэстэра. Ягоны вопыт і інтуіцыя вызначаюць, якія сітуацыі звычайна выклікаюць збой праграмнага забеспячэння, ці могуць прывесці да памылакR.G. Evans, Supercomputational Science (2012), p. 39.. Тыповыя памылкі ўключаюць дзяленне на нуль, нулявыя паказальнікі, або недапушчальныя параметры.

Прадбачанне памылкі не мае відавочных правілаў для тэставання; тэсты могуць быць распрацаваны ў залежнасці ад сітуацыі, альбо абапіраючыся на функцыянальныя дакументы або калі нечаканая / недакументаваная памылка знойдзена падчас тэставання.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэставанне праграмнага забеспячэння