Назву Навася́ды маюць: Населеныя пункты Беларусь Гродзенская вобласць: Навасяды — вёска ў Гальшанскім сельсавеце Ашмянскага раёна Навасяды — вёска ў Жупранскім сельсавеце Ашмянскага раёна Навасяды — вёска ў Кальчунскім сельсавеце Ашмянскага раёна Навасяды — хутар у Ашмянскім раёне Навасяды 1 — вёска ў Каменналогскім сельсавеце Ашмянскага раёна Навасяды 2 — вёска ў Каменналогскім сельсавеце Ашмянскага раёна Навасяды — вёска ў Воранаўскім раёне Навасяды — вёска ў Іўеўскім раёне
Назва Усе існыя на сёння Навасяды лакалізуюцца ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы.
Літоўскія прозвішчы Nausėda, Nausėdas, Nausiedas, паводле "Слоўніка літоўскіх прозвішчаў", канцэнтруюцца збольшага на старым літоўска-прускім памежжы.
Вядомы балцка-прускі тапонім Nawun-seden (па-нямецку перакладзены як Neuendorf "Новая вёска", ад пасляваеннага часу Nowa Wieś Wielka ў "прускай" частцы Польшчы), з першым складнікам ад прускага naws "новы". Той жа корань (sed- / sad-) у прускіх тапонімах Sadel, Daub-sadel, Kurk-sadel, яго звязваюць з літоўскім soda, sodžius "вёска, сядзіба".
На тэрыторыі астатняй Беларусі назве Навасяды адпавядае назва Наваселле.