Назву Рэ́кта маюць:
Населеныя пункты
Беларусь Гомельская вобласць: Рэкта — вёска ў Жлобінскім раёне Рэкта — вёска ў Рагачоўскім раёне Магілёўская вобласць: Рэкта — вёска ў Быхаўскім раёне Рэкта — аграгарадок у Горацкім раёне Рэкта — вёска ў Клімавіцкім раёне Рэкта — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне
Вадаёмы Рэкта — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток Лабжанкі Рэкта — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці і на мяжы Хоцімскага раёна і Смаленскай вобласці, правы прыток Беседзі Рэкта — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток Сянны Рэкта — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток Сожа
Назва Паводле М. Фасмера і А. Рогалева назва Рэкта паходзіць ад слова ракатаць і азначае «шумная рака»М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 465.А. Ф. Рогалеў. Родныя назвы (тапанімія Жлобінскага раёна) // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць. Гомель, 2009. С. 137-184..
Гэта абвяргае У. Тапароў, ён дапускае паходжанне гідроніма з балцкіх дыялектных форм і бачыць сувязь з назвамі рэк на Верхнім Падняпроўі, такіх як Рэхта, Рыхта, Рышты, Рэста, Рыста. Усе гэтыя формы роднасныя да балцкага абазначэння арэха: , , В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205..
На думку А. Сабалеўскага, назвы Рэкта, Рэхта роднасныя са ст.-іран. назвай ракі Rahā, ст.-інд. rasa «раса, паток», слав. роса, орошати, старажытнай назвай Волгі РаА. И. Соболевский. Русско-скифские этюды. ИОРЯС, XXVII. 1924. С. 280..
Б. Махоцін назвы тыпу Рэкта звязвае са словам ракаБ. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989..
На думку Э. Мурзаева, назва ракі Рэхта ў Пасожжы паходзіць ад «прыток ракі»Э. М. Мурзаев Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 481.
На думку А. Трубачова, і ў балцкай і ў славянскай назва арэха атрыманая шляхам словаўтварэння ад этымалагічна адной асновы, якая прадстаўлена ў «звязваць, развязваць» і славянскім *rěšiti «(раз)вязаць». Гэта грунтуецца на тым, што плады ляснога арэха растуць звязкамі, гронкаміО. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65..
На думку У. Тапарова, цікавыя выпадкі рознага словаўтваральнага афармлення адной гідранімічнай асновы: Чачэра — Чычата — Чэкень (-р- : -т- : -н-)В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.. У Літве ёсць рэкі Kek-upys, Keklys. Паводле А. Ванагаса, гэтыя назвы могуць быць звязаныя з «гронка», kekulas «камяк»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151..
Гл. таксама
Рэкта — верхні (пярэдні) бок друкаванага або рукапіснага аркуша.
Крыніцы