Круты́, ці Крут (Krut; ? — ) — князь Вендскай дзяржавы (1066—93).
Паходзіў, верагодна, з княжацкай дынастыі, якая ў 10—12 ст. правіла на востраве Руяна (цяпер востраў Руген, Германія).
Узначальваў супраціўленне прыбалтыйскіх і палабскіх славян іх прымусовай хрысціянізацыі з боку нямецкіх герцагаў. У час аслаблення «Свяшчэннай Рымскай імперыі» пры Генрыху IV пашырыў межы Вендскай дзяржавы да Паўночнага мора, падпарадкаваў Нордальбінгію.
Загінуў у барацьбе з Генрыхам, сынам Готшалка, які дзейнічаў у саюзе з саксонцамі.
Літаратура Круты // С. 489.
Спасылкі Круты ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
Катэгорыя:Князі бодрычаў Катэгорыя:Руянскія князі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя