Енерал — генеральны возны (), судовы выканаўца ў Вялікім Княствае Літоўскім у XVI—XVIII стст. -- возны, кампетэнцыя якога не абмяжоўвалася пэўным паветам, дзе ён быў выбраны, а распаўсюджвалася на ўсё ваяводства і ўсю дзяржаву. У Статут 1558 года ўключаны адмысловы артыкул пра енерала (раздзел 4, арт. 104: «О ввозном, которого по латине зовуть енерал»). Паводле яго, у кожным павеце (ваяводстве) павінен быць адзін енерал з аселай шляхты, які ведаў старабеларускую мову. Прызначаўся енерал вялікім князем па прадстаўленні ваявод, судовых старостаў і мясцовай шляхты, прыносіў прысягу ў павятовым земскім судзе. Пры выкананні судовых абавязкаў па-за межамі свайго ваяводства павінен быў мець пры сабе сведак са шляхты, як і звычайны возны. У Жамойці з прычыны яе велічыні Статут дапускаў двух енералаў.
Літаратура
Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім