«Я нарадзіўся тут» (фотаальбом) — беларускі супольны музычны альбом, выдадзены ў 2000 годзе. Музычныя крытыкі адзначылі гістарычнае значэнне гэтай працы для беларускай рок-музыкі і беларускай песеннай культуры.

Гісторыя стварэння У 2000 годзе перад афіцыйным выданнем альбома адбылася прэзентацыя дэма-CD, які складаўся з 7 трэкаў агульнай працягласцю 27 хвілін. Крытыка Паводле меркавання музычных журналістаў, песня «Разьвітанне з Радзімай», якую ў межах музычнага праекта выканалі Вераніка Круглова і Зміцер Вайцюшкевіч, з’яўляецца самай удалай спробай пакласці тэкст на шэдэўр кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

Спіс кампазіцый

Удзельнікі Зміцер Вайцюшкевіч — спеў, клавішныя Лявон Вольскі — спеў, гітара Вераніка Круглова — спеў Аляксандр Памідораў — спеў Піт Паўлаў — гітара Юрась Ляўкоў — бас-гітара Алег Дземідовіч — ударныя Алесь Суша — аўтар праекта

Прызнанне Прадзюсар супольнага музычнага праекта Алесь Суша атрымаў за яго галоўную ўзнагароду беларускай музычнай прэміі «Рок-каранацыя» на цырымоніі ў 2001 годзе. Песня на верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» з’яўлялася асноўным гімнам слуцкіх паўстанцаў.

Спасылкі «Я нарадзіўся тут» на last.fm

Катэгорыя:Альбомы 2000 года Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі