4-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя баявых дзеянняў
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе VI Армейскай Інспекцыі.
Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад Групы армій Рупрэхта Баварскага.
Баявы склад на 1914 год VI Корпус (Генерал ад інфантэрыі Кюрт фон Прыцэльвіц) VIII Корпус (Генерал-лейтэнант Эрых Цульф фон Чэпе унд Вайдэнбах) XVIII Корпус (Генерал ад інфантэрыі Дэда фон Шэнк) VIII Рэзервовы корпус (Генерал ад інфантэрыі Вільгельм Фрайхер фон Эглафштайн) XVIII Рэзервовы корпус (Генерал-лейтэнант Куна фон Штойбен)
Камандуючыя Генерал-палкоўнік (з 1 жніўня 1916 года генерал-фельдмаршал) Альбрэхт Вюртэмбергскі (2.8.1914—25.02.1917) Генерал ад інфантэрыі Фрыдрых фон Армін (25.02.1917—28.01.1919)
Гл. таксама Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Германіі Катэгорыя:Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне