Дзяні́с Рутэ́нка (нар. , , БССР) — беларускі гандбаліст, правы крайні. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класаСпіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. . Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2018). Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі.

Кар’ера Гуляць пачаў у мінскім «Аркатроне», з якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сезона 2002/03. У 2004 годзе перайшоў у італьянскі клуб «Канверсана». Пасля гуляў у славенскім «Словень-Градцы», з якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГФ сезона 2006/07.

Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі.

У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЕГФ 2011/12 і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЕГФ 2012/13. Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова, з якім у гэтым жа сезоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны.

У ліпені 2019 года стаў іграком мінскага СКА. У маі 2020 года завяршыў кар’еру.

Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (12): 2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (8): 2003, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018 Сярэбраны прызёр SEHA-лігі (2): 2014, 2015

Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы2003232004412005—200700200871820094620103320111132201292720132257201415432015144920165112017183420181222Усяго126306

Спасылкі Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. Профіль на старонцы ЕГФ

Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Прэвент Катэгорыя:Ігракі ГК Канверсана Катэгорыя:Ігракі ГК Аркатрон Мінск