Дзмі́трый Нікуле́нкаў (нар. , , БССР) — беларускі гандбаліст, разыгрывальнік. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класаСпіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. . Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2020). У цяперашні час працуе трэнерам у мінскім СКА.
Кар’ера Выступаў за мінскія «Палітэхнік» «Аркатрон». У 2004 годзе перайшоў у польскі клуб «Вівэ», дзе правёў 4 сезоны і здабыў Кубак Польшчы. Пасля сезона 2007/08 перайшоў у мінскае «Дынама». Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова.
Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў брэсцкі клуб і ў чэрвені 2018 года стаў іграком мінскага СКА.
У чэрвені 2020 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў СКА.
Першую гульню за зборную Беларусі правёў 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі.
Жонка — Наталля Арцёменка.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (9): 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018 Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2014, 2015, 2016, 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы (3): 2005, 2007, 2008 Уладальнік Кубка Польшчы: 2006 Фіналіст Кубка Польшчы (2): 2007, 2008 Сярэбраны прызёр SEHA-лігі (2): 2014, 2015
Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы2003372004—200800200951020100020119142012153220132336201415312015193420161072017002018101420191020Усяго119205
Спасылкі Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг.
Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Вівэ Кельцы Катэгорыя:Ігракі ГК Аркатрон Мінск Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ГК СКА Мінск