Во́дзьга — рака ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Свольна (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня ракі 20 км, плошча вадазбору 60 км².
Назва
Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, сожскага Удага, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага ЯсельдаK. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.),
Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1083—1084.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 78—81..
Такі ж пераход *Vad- > Вод- у назве дняпроўскай ракі Водса (< *Vad(u)sa)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 180..
Пашыральнік -g- вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 102—105.S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 185—187.. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) «Рудая (рака)», Лапуга «Лісіная (рака)»Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157..
Гідраграфія Пачынаецца за 0,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Маскалёнкі. Упадае ў Свольну прыкладна за 0,8 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Пользіна 2. Вадазбор у паўночна-заходняй частцы Полацкай нізіны. Рэчышча Водзьгі ў верхнім цячэнні каналізаванае на працягу прыкладна 6 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 1,1 м/км. Рака прымае сцёк ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Каля ракі населеныя пункты Стараселле, Каханавічы, Казлоўшчына, Мядзведскія.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны