«Равіч» (), «Урсін», «Урусін» () — шляхецкі герб.
Апісанне
У жоўтым полі чорны мядзведзь (барбіал), на якім сядзіць дзяўчына, па-царску апранутая, у чырвонай або срэбнай сукенцы, у кароне, з распушчанымі валасамі, з рукамі, расстаўленымі накшталт крыжа, паднятымі да неба. Клейнот у выглядзе двух аленевых рагоў, паміж імі — мядзведзь з апушчанай левай лапай, якая знаходзіцца спераду, другой лапай падносіць да сябе ружу на сцябле.
Дадзенае апісанне герба, варыянт падання і гісторыя роду Вршоўцаў, якія іначай называюцца Равічамі, ёсць у «Orbis Polonus» — гербоўніку 17 ст., аўтарам якога з'яўляецца прадстаўнік рода Вршоўцаў (Равічаў) — Сымон Акольскі. Ранняя гісторыя Вршоўцаў падрабязна апісваецца ў «Чэшскай хроніцы» Казьмы Пражскага. Пра іх таксама згадвае ў сваёй хроніцы Ян Длугаш.
Легенда
Адпаведна паданню, англійскі кароль памёр, не склаўшы афіцыйным чынам складзенага тэстамента, а волю сваю нібыта абвясціў з таго свету. Сыну свайму ён пакінуў карону і нерухомую маёмасць, а ўсю рухомую маёмасць — дачцэ. Падбухтораны дарадчыкамі, прынц вырашыў фармальна выканаць бацькоўскую волю і загадаў запусціць у спальню сястры чорнага мядзведзя, які, без сумнення, з'яўляўся рухомай маёмнасцю. У выпадку смерці прынцэсы, якая здавалася непазбежнай, выконвалася воля караля і наглядна дэманстравалася няздольнасць прынцэсы кіраваць рухомай маёмасцю. Аднак прынцэса не толькі ўтаймавала звера, але і выехала на ім вярхом, уздымаючы рукі да неба і патрабуючы справядлівасці. Брат, пабачыўшы, што сілы неба і справядлівасць на баку сястры, папрасіў у яе прабачэння і выдаў яе замуж за герцага Латарынгіі, аддаўшы ёй усю належную маёмнасць. На памяць аб гэтым прынцэса дала сваім нашчадкам герб з выявай дзяўчыны на мядзведзі. Сэнс герба — здольнасць Вршоўцаў (Равічаў) з годнасцю выходзіць з самых цяжкіх выпрабаванняў, «ператварэнне Канфузіі ў Вікторыю».
Шмат гадоў пасля гэтага, сыны прынцэсы, пакінуўшы ў Латарынгіі свайго старэйшага брата, раз'ехаліся па Еўропе. Некаторыя з іх аселі ў Багеміі (Чэхіі), заснаваўшы племя Вршоўцаў, якія захавалі гэты герб у якасці родавага сімвала.
Праклён
У 995 род Вршоўцаў, якія пазней узялі імя Равічаў, быў прокляты святым Адальбертам—Войцехам за забойства пяці (па іншых дадзеных — чатырох) братоў апошняга. Імёны забітых Слаўнікавічаў: Спіцімір, Пабраслаў, Паржэй, Часлаў, а таксама Сабебор, які, па некаторых звестках, здолеў уратавацца. Св. Адальберт прадказаў, што род Вршоўцаў тройчы падвергнецца знішчэнню.
У 1108 Вршоўцы, прайграўшы феадальную ўсобіцу з Пржэмыславічамі, кіруючым у Чэхіі родам, падвергліся праследаванням. На гары Пержын у Празе адбыліся масавыя пакаранні смерцю Вршоўцаў. Тыя, хто здолеў уцалець, уцяклі ў Польшчу і іншыя сумежныя з Чэхіяй краіны. У Польшчы Вршоўцаў літасціва сустрэў Баляслаў III Крывавусты і падараваў ім землі, памежныя са Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Так герб распаўсюдзіўся сярод шляхты Польшчы. Часцей за ўсё ён сустракаецца ў зямлі Сандамірскай, Раўскай, Кракаўскай, Любельскай, а пасля Гарадзельскай уніі (1413) — у ВКЛ.
Удзел у Грунвальдскай бітве
У 1410 харугва Вршоўцаў (Равічаў) пад адпаведным гербам прыняла ўдзел у Грунвальдскай бітве (1410). Кіраваў харугвай Крысціян з Острава, кракаўскі кашталян, які таксама ўваходзіў у лік васьмі галоўных вайсковых дарадчыкаў караля Уладзіслава Ягайлы ў дадзенай кампаніі. Апрача таго, у бітве пры Каронаве, якая адбылася ў скорым часе пасля Грунвальдскай бітвы і якая, як лічыў Ян Длугаш, не саступала ёй па прыгажосці перамогі, праславіўся рыцар Крысцін Магера з Гавожыц герба Рава, аб чым піша ў сваёй хроніцы Ян Длугаш.
Гарады, заснаваныя Вршоўцамі (Равічамі) ў Польшчы Равіч, Sawin, Шчэкаціны, Przysucha, Kętrzyn, Радзынь Падляскі, Adamów, Хэлм, Лукаў, Вэнграў, Kościerzyna, Ганёндз, Przemyśl, Tomaszów Mazowiecki, Ożarów Mazowiecki, Margonin.
Гл. таксама Герб Леліва
Літаратура Simon Okolski. Orbis Polonus. Krakow, 1642. V.2. 581—602. Kasper Niesiecki, Herbarz, VIII, 97-99. Bartosz Paprocki, Herby rycerstwa polskiego; Kraków, 1584 (II ed. Kraków, 1858). Jan Długosz, Insignia, 18. «Равіч» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 38. – ISBN 985-11-0214-8. Ян Длугош. Грюнвальдская битва. — М.: 1962. Козьма Пражский. Чешская хроника. — М.: Изд-во АН СССР, 1962. Титмар Мерзебургский. Хроника. В 8 кн. / Пер. с лат. И. В. Дьяконова. М.: «SPSL»-"Русская панорама", 2005.
Спасылкі
Herby rycerstwa polskiego
Равіч