«Бянё́ўскі» () — няскончаная паэма Юльюша Славацкага, пяць першых песень якой былі напісаны ў 1840—1841 гадах і апублікаваныя ў 1841 годзе. Астатнія часткі паэмы не былі выдадзены пры жыцці паэта — выдаў іх Антоні Малецкі ў зборніку «Пасмяротныя сачыненні Славацкага» ()Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XLI . Паэма мусіла быць разлікам Славацкага з непрыязнай да яго літаратурнай крытыкай, а таксама голасам у спрэчцы паэта з Адамам Міцкевічам і яго прыхільнікаміJuliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XVII—XXV. , замалёўкай уласнае паэтычнай праграмы і спробай усталяваць сябе ў якасці новага духоўнага правадніка польскага народаAlina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1999, s. 348. ISBN 83-01-12108-4. . Гэта была таксама спроба паказаць свой асабісты вобраз былой польскасці, які адрозніваўся ад прадстаўленых у «Пане Тадэвушы» і папулярных раней «Помніках Сапліцы»Juliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XXV—XXVI. . Форма твора пазычаная з паэмы «Дон Жуан» БайранаJuliusz Kleiner: Wstęp. W: Juliusz Słowacki: Beniowski. Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, ss. XXVIII. .
Сюжэт твора распавядае пра падарожжы і лёс шляхціча Маўрыцыя Бянёўскага, сапраўднай гістарычнай асобы, удзельніка Барскай канфедэрацыі 1768 г., пазней — вядомага падарожніка. Аўтар пераўтварае яго ў паўгалечнага дробнапамеснага шляхціча, пазбаўленага якое-небудзь рамантычнасці. Славацкі адмаўляецца ад звыклай у рамантызме паэтызацыі герояў і падзей, ад традыцыйнага эпічнага наратывуЛапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 147—148 . Згодна з правіламі свабоднай (дэгрысыйнай) паэмы, фабула ахоплівае невялікую частку твора (каля 50 %); аўтар шматразова адыходзіць ад яе, каб акцэнтаваць уласную ўвагу на тэме актуальнага літаратурнага жыцця і палітычнай сітуацыі. Твор напісаны актавамі на ўзор «Дон Жуана» Байрана.
У V песні Славацкі выступае ў працьборства з першым паэтам Польшчы. Ён прызнае веліч Міцкевіча, але падкрэслівае ўласную магутнасць, якая дазваляе нароўні змагацца з «літоўскім богам».
Катэгорыя:Творы Юльюша Славацкага