Марш украінскіх нацыяналістаў — песня на словы Алеся Бабія. Музыку прыпісваюць Амяляну Ныжанкоўскаму, але без згадкі яго ў арыгінале гэта спрэчна. У 1932 годзе зацверджаны як гімн Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.
Тэкст песні Тэкст на украінскай мовеТэкст на беларускай мовеЗродились ми великої години,
З пожеж війни, із полум’я вогнів,
Плекав нас біль по втраті України,
Кормив нас гнів і злість на ворогів.
І ми йдемо у бою життєвому,
Тверді, міцні, незламні мов граніт,
Бо плач не дав свободи ще нікому,
А хто борець — той здобуває світ.
Не хочемо ні слави ні заплати.
Заплата нам — це радість в боротьбі!
Солодше нам у бою умирати,
Як жити в путах, мов німі раби.
Доволі нам руїни і незгоди,
Не сміє брат на брата йти у бій!
Під синьо-жовтим прапором свободи
З'єднаєм весь великий нарід свій.
Велику правду — для усіх єдину,
Наш гордий клич народові несе!
Вітчизні ти будь вірний до загину,
Нам Україна вище понад усе!
Веде нас в бій борців упавших слава.
Для нас закон найвищий — то наказ:
«Соборна Українська держава —
Вільна й міцна, від Сяну по Кавказ».Нарадзіліся мы ў вялікую гадзіну
З пажараў вайны, з полымя агнёў,
Узрасціў нас боль па страце Украіны,
Карміў нас гнеў і злосць на ворагаў.
І мы ідзём у баі жыццёвым,
Цвёрдыя, моцныя, нязломныя як граніт,
Бо плач не даў яшчэ нікому волі,
А хто змагар — той здабывае свет.
Не хочам мы, ні славы, ні аплаты.
Аплата нам — то радасць у барацьбе!
Саладзей нам у баі паміраць,
Чым жыць у путах, як нямыя рабы.
Даволі нам руіны і нязгоды,
Не смее брат на брата ісці ў бой!
Пад сіне-жоўтым сцягам свабоды
Аб’яднаем увесь вялікі народ свой.
Вялікую праўду — для ўсіх адзіную,
Наш горды кліч народу нясе!
Айчыне ты будзь верны да загіну,
Нам Украіна вышэй за ўсё!
Вядзе нас у бой змагароў загінулых слава.
Для нас закон найвышэйшы — то загад:
«Саборная Украінская дзяржава —
Вольная і моцная, ад Сану да Каўказа».
Уплыў Пасля 2015 года тэкст Марша ўкраінскіх нацыяналістаў мадыфікавалі. Упершыню новы Марш украінскай арміі прэзентавалі 13 сакавіка 2017 года ў Кіева-Магілянскай акадэміі, напярэдадні Дня ўкраінскага валанцёра. «Зродились ми великої години» спеў Алег Скрыпка і Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Украіны.
24 жніўня 2018 года адаптаваная версія стала маршам украінскай арміі і ўпершыню афіцыйна выконвалася на парадзе да Дня Незалежнасці Украіны, на якім таксама ўпершыню афіцыйна выкарыстана прывітанне «Слава Україні!» — «Героям Слава!»На параді до Дня Незалежності у Києві вперше пролунав «Марш нової армії».
Ініцыятарамі стварэння для ўкраінскай арміі страявой песні на аснове тэксту Алеся Бабія сталі ўкраінскія музыкі Алег Скрыпка (лідар гурта «Воплі Відоплясова») і Іван Лэнё (Kozak System). Зрабілі яны гэта разам з іншымі ўкраінскімі выканаўцамі-патрыётамі — Сашком Палажынскім («Тартак»), Фамой («Мандри»), Тарасам Кампанічэнкам («Хорея Козацька»), Фаготам («Танок на майдані Конґо»), Сяргеем Васілюком («Тінь Сонця») і Тарасам Чубаем («Плач Єремії»).
Гл. таксама Малітва ўкраінскага нацыяналіста
Крыніцы
Спасылкі Зродились ми великої години. НАШЕ (тексти пісень)
Катэгорыя:Музыка Украіны Катэгорыя:Маршы