Сляпянскія могілкі (таксама вядомыя як могілкі каля Абсерваторыі) — зніклыя могілкі былых вёсак Вялікая і Малая Сляпянка, якія знаходзіліся на цяперашняй тэрыторыі Мінска побач з будынкам Гідраметэаралагічнай абсерваторыі і былым Маскоўскім аўтавакзалам. Першы раз пра іх згадваецца ў XVII стКладбище бывших деревень Большая и Малая Слепянка // Минск старый и новый. На тэрыторыі могілак дзейнічала царква, якая працавала да 1934 г. і была разбурана ў пачатку 1950-х ггПавел Боянков, священник. То, что имеем, досталось дорогой ценой // «Минский курьер» № 617 12 Мая 2005г. У 1932—1935 гг. на пагорку каля могілак быў узведзены будынак Геафізічнай абсерваторыі. Падчас будаўніцтва Маскоўскай шашы часткова знішчаны ў 1930-х ггВероника ЧЕРКАСОВА. ГОРОД МЕРТВЫХ В ГОРОДЕ ЖИВЫХ // Белгазета № 2 (318) 14 января 2002 г. Пазней яшчэ частка пахаванняў была знішчана ў пачатку 1970-х гг. падчас работ на Ленінскім праспекце (цяпер пр. Незалежнасці). Пры гэтым частка пахаванняў перавезена па згодзе сваякоў у іншыя месцы, частка ліквідавана, аб чым сведчаць старажылы Мінска. Падчас гэтай першай хвалі ліквідацыі могілак былі зафіксаваны выпадкі дзіцячага вандалізму адносна касцей памерлых. Пазней, згодна вусных успамінаў супрацоўнікаў «Белгідрамета», асобныя пахаванні былі ліквідаваны ў пачатку 1980-х гг. падчас будаўніцтва першай лініі мерапалітэнаМогілкі каля Абсерваторыі // Блог Андрэя Берастоўскага.

У першае дзясяцігоддзе ХХІ ст. рэштка магіл, якія захаваліся з 1970-х гг. была ліквідавана, але толькі ў сэнсе вывазу агароджы, крыжоў і помнікаў, самі пахаванні не былі эксгуміраваны і зніклі, таму слядоў іх існавання на паверхні зямлі амаль не захавалася за выключэннем асобных рэшткаў цаглянага плоту вакол іх тэрыторыі. На жнівень 2017 г. на паверхні засталіся вярхушкі трох магільных помнікаў, якія ўжо сышлі ў грунтМогілкі каля Абсерваторыі // Блог Андрэя Берастоўскага. Тым не менш, могілкі па-ранейшаму пазначаны на картах і атласах горада (звычайна без назвы) ў адрозненні ад іншых знішчаных могілакНапр.: Улицы Минска. Малый атлас. 5-е издание, исправленное и дополненное. Мн.: «Квадрограф», 2012, сс. 29 30, 43, 44.

Гл. таксама Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам

Спасылкі Кладбище бывших деревень Большая и Малая Слепянка Описание церквей и приходов Минской епархии. — Минск, 1878 г. и Клировые ведомости Минского уезда за 1898 г. Фонд 136, дело 41094 Минского Градского Екатерининского Собора за 1898 г. Ведомость о кладбищенских церквях // НАРБ Купить квартиру в Минске. На кладбище… // Рerfectlife.by А. П. Санько о Минске до и после войны // Блог Андрэя Берастоўскага

Катэгорыя:Колішнія могілкі Мінска