Забелы () — вялікалітоўскі магнатскі род герба «Тапор і Ліс», які ў Расійскай імперыі карыстаўся графскім тытулам. У XVIII стагоддзі прадстаўнікі роду, звязанага з Ковеншчынай, займалі вышэйшыя ўрады ВКЛ. У Расійскай імперыі род, што падзяліўся на чатыры галіны, быў унесены ў радаводныя кнігі Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў. Адна з галін асела ў Ігуменскім і Бабруйскім паветах, дзе яе радавой сядзібай былі Дурынічы.

Гісторыя У Вялікім Княстве Літоўскім Сыны ковенскага земскага пісара Міхала Забелы і Ганны з Белазораў займалі вышэйшыя ўрады ВКЛ. Шыман (памёр у 1793 годзе) быў менскім кашталянам у 1784—1787 гадах. Антоні (памёр у 1776 годзе) быў ковенскім падчашым (1730—1744), ковенскім маршалкам з 1744 года, лоўчым вялікім літоўскім (1761—1775) і генерал-лейтэнантам літоўскіх войскаўUrzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2: Województwo trockie XIV—XVIII wiek / pod red. A. Rachuby. — Warszawa, 2009. — S. 675..

У другой палове XVIII стагоддзя Забелам належаў Чырвоны Двор пад Ковенам, дзе пры іх зноў быў сфармаваны парадны сядзібны ансамбльRaudondvaris // Visuotinė lietuvių enciklopedija. .

Ад шлюбу Антонія з Соф'яй са Шчытоў-Неміровічаў паходзілі тры вядомыя дзяржаўныя і ваенныя дзеячы апошніх дзесяцігоддзяў Рэчы Паспалітай: Юзаф (памёр у 1794 годзе) — лоўчы вялікі літоўскі (1775—1793), апошні гетман польны літоўскі і маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў ВКЛ; падчас паўстання 1794 года быў павешаны ў Варшаве за прыхільнасць да Расіі; Шыман (1750—1824) — менскі кашталян у 1787—1792 гадах, генерал-лейтэнант, удзельнік вайны 1792 года; Міхал (1760—1815) — генерал-лейтэнант войска ВКЛ, інфлянцкі пасол на Чатырохгадовы сойм.

Паўтарэнне адных і тых жа імёнаў і ўрадаў у некалькіх пакаленнях (два Шыманы — менскія кашталяны, некалькі Юзафаў) прыводзіла гісторыкаў да памылковага атаясамлення асоб; гэтай праблеме прысвечана асобнае даследаванне М. ЮсуповічJusupović M. Bajorų identifikavimo problemos sprendimas remiantis Juozapų ir Simonų Zabielų pavyzdžiu // Lietuvos istorijos metraštis. — 2012. — T. 2011/1. — P. 19—32. .

На Меншчыне і Бабруйшчыне Жонкай Шымана Забелы, сына Антонія, была Барбара з Завішаў, удава новагародскага падкаморыя Яна Незабытоўскага. Яшчэ ў 1786 годзе яна збудавала ў сваім мястэчку касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Свіслачы. Штогадовыя касцёльныя даведнікі пачатку XX стагоддзя называюць фундатарку па другім мужу — «генеральшею Варварою Забѣлло»Żyskar F. J. Nasze kościoły. T. 2: Djecezja mińska. Z. 15: Dekanat ihumeński, Dekanat bobrujski. — Warszawa — Petersburg, 1914. — S. 254..

Іх сын Ян Міхаіл Юзаф (каля 1788 — ?) быў ахрышчаны ва Уздзенскім касцёле. У 1823—1826 гадах ён быў ігуменскім павятовым маршалкам. Па падзеле ён атрымаў маёнтак Пшчолку і жыў у Каменцы Ігуменскага павета. На 1833 год ён разам з братам Антоніем валодаў маёнткам Дурынічы ў Бабруйскім павеце і застаўным маёнткам Цялякава.

Дурынічы (цяпер Ізюмава Бабруйскага раёна) — «старажытная спадчына Забелаў» — былі сядзібай апошняга менскага кашталяна Шымана Забелы. Паводле «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага» (1881), маёнтак плошчай каля 7600 моргаў, пераважна пад лясамі, усё яшчэ заставаўся ў руках роду. На мясцовых каталіцкіх могілках яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя быў пабудаваны радавы склеп. У ім пахаваныя граф Антоні Забела (1785—1861), яго жонка Тэкля з Панцэвічаў (1802—1862) і іншыя члены сям'іМаліноўскі В. Сабраны камень (гісторыя капліцы Забэлаў у Ізюмава) . — Бабруйск : Парафія Беззаганнага Зачацця НДМ, 2017. Михневич М. «Её чёрные волосы ещё долго были разбросаны возле вскрытой могилы»… Тайны часовни в Изюмово // Бобруйский курьер. — 2017. — 13 чэрвеня. . У 1905—1907 гадах граф Сымон Забела за ўласныя сродкі ўзвёў над склепам капліцу-пахавальню. Да 1912 года яна значылася сярод капліц бабруйскай парафіі, і яна захавалася да нашага часу.

Прыватная араторыя (хатняя капліца) была і ў маёнтку Забелаў Вольса свіслацкай парафіі. У 1866 годзе, пасля паўстання 1863—1864 гадоў, расійскія ўлады зачынілі яе разам з большасцю шляхецкіх капліц Бабруйскага дэканатаДело о составлении ведомостей о закрытых с 1831 по 1870 год монастырях, костелах… каплицах по Виленской, Гродненской и Минской губерниям. 1870 // Бібліятэка Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы (LMAVB). Ф. 43 (Vilniaus kapitulos fondas). — Арк. 20 (стар. 24) і наступны. — Апісанне ў каталогу..

Вядомыя прадстаўнікі Шыман Забела, сын Міхала (? — 1793) — граф, кашталян менскі (1784—1787), ковенскі маршалак Антоні Забела (? — 1776) — лоўчы вялікі літоўскі (1761—1775), генерал-лейтэнант Юзаф Забела (? — 1794) — апошні гетман польны літоўскі, маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў ВКЛ Шыман Забела, сын Антонія (1750—1824) — граф, кашталян менскі (1787—1792), генерал-лейтэнант літоўскіх войскаў, кавалер ордэна Святога Станіслава Міхал Забела (1760—1815) — генерал-лейтэнант войска ВКЛ, пасол на Чатырохгадовы сойм Ян Міхаіл Юзаф Забела (каля 1788 — ?) — ігуменскі павятовы маршалак (1823—1826) Антоні Забела (1785—1861) — граф, уладальнік Дурыніч, пахаваны ў радавым склепе ў Дурынічах Сымон Забела — граф, будаўнік капліцы-пахавальні ў Дурынічах (1905—1907)

Графскі тытул Пры пацвярджэнні тытула род спасылаўся на графскую годнасць, нібыта нададзеную імператарам Леапольдам I і пацверджаную Янам III Сабескім у 1683 годзе або Аўгустам II (1704) і Аўгустам III (1746). Паводле С. Гужынскага, гэтыя звесткі, верагодна, з'яўляюцца фальсіфікатамі; тым не менш на іх падставе тытул быў пацверджаны ў Каралеўстве Польскім Генрыку Забелу ў 1820 годзе і Каралю Валер'яну Забелу ў 1826-м, а ў Галіцыі — Генрыку Ануфрыю Марыяну Забелу ў 1888 годзеGórzyński S. Arystokracja polska w Galicji: studium heraldyczno-genealogiczne. — Warszawa : DiG, 2009. — ISBN 978-83-7181-597-3. — S. 396—397. .

Герб Гербоўнік беларускай шляхты, як і Т. Жыхлінскі, называе герб роду «Тапор і Ліс»Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. — Rocznik X. — Poznań. — Zabiełłowie h. Topór i Lis. . Графскі герб Забелаў — разнавіднасць герба «Тапор»: чатырохдзельны чырвоны шчыт, у 1-м і 4-м полі — срэбная сякера, у 2-м і 3-м — срэбная падвойна перакрыжаваная рагаціна. У шэрагу артыкулаў пра асобных Забелаў ён пададзены як «Сякера» (Topór).

Гл. таксама Капліца-пахавальня Забелаў Забелы (значэнні)

Літаратура

Górzyński S. Arystokracja polska w Galicji: studium heraldyczno-genealogiczne. — Warszawa : DiG, 2009. — S. 396—397. Jusupović M. Bajorų identifikavimo problemos sprendimas remiantis Juozapų ir Simonų Zabielų pavyzdžiu // Lietuvos istorijos metraštis. — 2012. — T. 2011/1. — P. 19—32. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. — Rocznik X. — Poznań.

Спасылкі