Жамойты (па-літоўску žemaičiai — "жэмайты", па-польску żmudzini — "жмудзіны", саманазва — žemaitē) — этнічная группа сучасных літоўцаў у Заходняй Літве, жыхары гістарычнай вобласці Жамойць.

Захоўваецца жамойцкая гаворка літоўскай мовы, якую часам трактуюць як асобную мову. На ўсходзе Жамойці размаўляюць на заходнеаўкштайцкай гаворкі літоўскай мовы.

Асноўнае веравызнанне на сёння — каталіцтва, на паўднёвым-захадзе ёсць таксама лютэране. Прыкладная колькасць — каля 500 тыс. чалавек.

Жамойты і аўкштойты Традыцыйна мяркуецца, што назвы дзвюх групаў літоўскага народа "жамойты" і "аўкштойты"(ад якіх назвы рэгіёнаў "Жамойць" і "Аўкштойць") звязаныя з літоўскім žemas "нізкі" і aukštas "высокі". Найбольш прынята меркаваць, што звязана гэта з нізінамі і вышнявінамі цячэння Нёмана і яго найбуйнейшага прытоку Віліі (літ. Nemunas "Нямунас", Neris "Нярыс").

Разуменне раннелітоўскай прасторы як утворанай з Жамойці і Аўкштойці было ўласціва ўжо князю Вітаўту. У лісце да імператара Сігізмунда Люксембургскага ад 11 сакавіка 1420 г. Вітаўт пісаў:"...жамойцкая зямля (terra Samaytarum) - нашае ўспадкаванне і нашая вотчына з законнага спадкаемства прадзядоў і дзядоў, якую і цяпер маем ва ўласнасці, якая цяпер ёсць і заўсёды адно і тое ж з літоўскай зямлёй (unum et idem cum terra Lythwanie), бо ёсць адна гаворка і тыя ж жыхары (unum ydeoma et uni homines). Але дзеля таго што жамойцкая зямля знаходзіцца ніжэй (inferior) за літоўскую зямлю, таму і называецца Жамойць (Szomoyth), бо так па-літоўску называецца ніжэйшая зямля. А жамойты Літву называюць Аўкштойцю (Auxstote), інакш кажучы, калі глядзець ад жамойтаў, вышэйшай (superior) зямлёй".Baltų religijos ir mitologijos šaltiniai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 528-529.Паводле даследчыка літоўскай міфалогіі Норберта Велюса, "сфармавацца такому разуменню, якое замацавалася і ў саміх этнонімах, відаць, дапамог і арыентаваны геаграфічна старабалцкі міфічны светапогляд, паводле якога заходняя канцавіна краіны разумелася як "ніжэйшая" (размешчаная ніжэй), а ўсходняя — як "вышэйшая"Baltų religijos ir mitologijos šaltiniai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 527..

Цяжка вызначыць, якой даўніны сягае такое размеркаванне на "вышыннікаў" і "нізіннікаў". З геаграфічна-міфалагічных паралеляў у свеце звяртаюць увагу на падзел дадынастычнага Егіпта на царствы "Ніжняга Егіпта" і "Верхняга Егіпта", якія названыя так таксама паводле размяшчэння датычна цячэння ракі Ніл. Верхні і Ніжні Егіпет, дапокуль не аб'ядналіся, мелі розных багіняў-апякунак (у выглядзе птушкі сцярвятніка і ў выглядзе змяі кобры, адпаведна), розныя сімвалы дзяржавы (у Верхняга — лотус і трыснёг, у Ніжняга — папірус ды пчала), галаўныя ўборы правіцеляў рознага колеру і формы. Сакралізацыя такога падзелу тэрыторыі на дзве паловы сягае раннечалавечых дваістых сістэмаў светаўспрыманняВяч. Вс. Иванов. Чет и нечет. Ассиметрия мозга и знаковых систем. Москва, 1978. С. 99-100..

Археалагічныя сведчанні

Традыцыйна даўніх жамойтаў суадносяць з археалагічнай культурай грунтовых могільнікаў жамойтаў (V—XIV стст.)Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 381—387..

Археалагічныя звесткі паказваюць, што тэрыторыя сучаснай Жамойці ў I—IV стст. (разам з землямі, дзе пазней сфарміруюцца балцкія плямёны зямгалаў, селаў і латгалаў) належала да аднаго арэала — культуры курганоў з каменнымі вянцамі (I—V стст.). Для гэтай археалагічнай культуры характэрны абрад трупапакладання і розная арыентацыя мужчынскіх (галавой на паўночны-захад) і жаночых пахаванняў (на паўднёвы-усход), і гэта сведчыць аб этнічным адзінстве жыхароў той тэрыторыі на той часЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 92, 127; Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 371, 372..

Археолаг Адолфас Таўтавічус лічыў жамойтаў аўтахтонамі Жамойці — выхадцамі з Тэльшаўскага ўзвышшаЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 127.. Археолаг Рэгіна Валкайце-Кулікаўскене лічыла, што продкі жамойтаў былі выхадцамі з заходняй часткі даліны ракі Дубісы, якія змяшаліся з мясцовым насельніцтвам.

У V ст. курганны абрад пахавання знікае і замяняецца паўсюль грунтовымі пахаваннямі з трупапалажэннем, а насельніцтва культуры курганоў з каменнымі вянцамі распадаецца на плямёны жамойтаў, зямгалаў, латгалаў і селаўФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 371—372..

Грунтовыя пахаванні і розная арыентацыя арыентацыя мужчынскіх і жаночых пахаванняў да сярэдзіны XIII ст. выразна адрозніваюць культуру грунтовых могільнікаў жамойтаў ад курганнага тыпу пахаванняў, характэрнага для археалагічнай культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, якую даследчыкі традыцыйна атаясняюць з некалькімі аб’яднаннямі літоўскіх плямёнДзярновіч, А. Жамойць і Літва.Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 81, 99, 114; Зверуго, Я.Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв... С. 28—29; Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 26.. На працягу V—X стст. назіраецца блізкасць культуры жамойтаў і земгалаўЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 92, 127; Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 372.Традыцыйна лічыцца, што назва «Жамойць» паходзіць ад літоўскага слова «žema», што азначае «ніжняя». Акрамя таго, слова «Жамойць» нагадвае і з'яўляецца аднакарэнным літоўскаму слову «žemė», што па-літоўску азначае «зямля». Цікава, што слова «Zemgale» / «Земгалія» / «Земгала» (па-літоўску «Žiemgala/ «Žemgala») у перакладзе з латышскай мовы («zeme gali») азначае «канец зямлі», «акраіна зямлі»..

Выразным адрозненнем пахавальнага абрада на тэрыторыі жамойтаў аж да сярэдзіны XIII ст. было заўсёды трупапакладанне, а не спальванне, як гэта стала характэрна з V ст. для культуры ўсходнелітоўскіх курганоўФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 393.. У IX—XI ст. як рэдкае выключэнне на грунтавых могільніках у Жамойці з’яўляецца трупаспаленне. З XII ст. трупаспаленні практыкуюцца часцей, але пераважна на ўскраінах арэала жамойтаўФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 384.. Сучасныя літоўскія даследчыкі (А. Лухтанас, Р. Волкайтэ-Кулікаўскене, У. Жулкус) таксама адзначаць стракатасць арэала Жамойці і сучаснай Цэнтральнай Літвы (Аўкштайтыі) у XІ—XІІ ст. у археалагічных адносінах у параўнанні з культурай усходнелітоўскіх курганоў і могільнікамі куршаўЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 82, 127—128..

Такая рыса абрадавасці як пахаванне разам з нябожчыкамі коней (звычайна няспаленых конскіх галоў, капытоў і скураў), што практыкавалася ў X—XII стст. у Жамойці, прыйшла з усходу — з тэрыторыі культуры грунтавых могільнікаў з трупаспаленнем у сучаснай цэнтральнай Літве (Аўкштойці), на якую ў сваю чаргу паўплывалі гэтыя традыцыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў і прусаў. Аднак гэтая рыса мае рэдкі, нерэгулярны характар, больш сціплая па колькасці коней (як правіла — аднаго) і распаўсюджаная толькі на паўднёва-заходняй частцы ЖамойціЗверуго, Я.Г. Верхнее Понеманье… С. 27—28; Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 129; Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 383, 389.. У той жа час для культуры ўсходнелітоўскіх курганоў з X па пачатак XIII ст. характэрныя пахаванні ў курганах разам з нябожчыкам (трупаспаленне) яго коней (трупапалажэнне ці радзей трупаспаленне), колькасць якіх магла дасягаць 18—20 галоўЗверуго, Я.Г. Верхнее Понеманье… С. 27—28; Куликаускене, Р. Погребения с конями у древних литовцев // Советская археология. Т. 17. — С. 213—214; Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 129; Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 393..

З пачаткам XIII ст. на Віленшчыне замест культуры ўсходнелітоўскіх курганоў прыходзяць грунтовыя пахаванні (помнікі пачатку XIII—XIV стст.), але захоўваюцца абрад трупаспалення і (зрэдку) пахаванні з коняміВайткявичус, В. Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов ... С. 186.. Пераход да грунтовых могільнікаў на Віленшчыне мог быць звязаны з уплывам жамойтаў, хоць разглядаюцца і іншыя версіі.

Даўнейшая культура і гаспадарка Жамойты жылі пераважна на паселішчах у драўляных хатах, займаючыся земляробствам, жывёлагадоўляй і рамяством (ганчарства; ліццё жалеза, бронзы, срэбра; ткацтва і інш.). З VII—VIII стст. пачынаюць будавацца ўмацаваныя паселішчы (драўляныя гарадзішчы), дзе засяроджваліся рамесная вытворчасць і племянная знацьФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 385..

Тыпам арганізацыі грамадства быў родаплемянны лад, а сацыяльная структура была прадстаўлена трыма-чатырма праслойкамі — знаццю, дружыннікамі знаці, свабоднымі абшчыннікамі і рабаміФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 386..

Рэлігіяй былі родавыя культы (язычніцтва). Была распаўсюджана традыцыя шанавання святых камянёў (валуноў) з выемкамі круглай формы ці ў выглядзе адціскаў ног ці іншых абрысаў.

У IX—XII стст. вырошчвалі жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, гарох, рэпу, лён, каноплі. Асноўнымі сельскагаспадарчымі прыладамі былі саха, рало, матыка, серп і каса.

У багатых жаночых пахаваннях часам выяўляюцца круглыя шапачкі, зробленыя з тоўстых нітак, якія поўнасцю пакрываліся нанізанымі бронзавымі колцамі, спіралькамі і падвескамі. Краі шапачак упрыгожваліся падвескамі ў выглядзе кляновага насення. На думку Таўтавічуса, такія жаночыя галаўныя ўборы IX—XII стст. можна лічыць выключнай прыкметай жанчын жамойтаўФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 383, 384..

У літоўскай гістарыяграфіі Літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць старажытных жамойтаў племем літоўцаў. Ён сцвярджае, што літоўскі этнас узнік прыблізна ў VI—VII стст., калі адбылося разгалінаванне ўсходніх балтаў на літоўцаў і латгалаў і адпаведна разгалінаванне літоўскай і латышскай моў з аднаго кораня. Месцам сфармавання ў тыя часы літоўцаў, на думку даследчыка, была тэрыторыя паміж сярэднім цячэннем Нёмана, рэчкамі Нярыс (Вілія) і Мяркіс (Мерач), адкуль яны пашыраліся на поўнач (да земгалаў і селаў) і на захад.

Гудавічус лічыць, што жамойты сфармаваліся ў выніку асіміляцыі літоўскімі перасяленцамі (на заходнім кірунку міграцыі) часткі куршаў і іншых заходнябалцкіх плямён. У выніку, на яго думку, шляхам разрастання літоўскага этнаса адбылося разгалінаванне родаплемянной структуры літоўцаў у канцы I тысячагоддзя н.э. найменш на два племені: усходніх літоўцаў (менаваных уласна літоўцамі), якія размяшчаліся ў тым ліку на землях Нальшчаны і Дзяволтвы, і літоўцаў-жамойтаў (на паўднёвых землях сучаснага літоўскага этнаграфічнага рэгіёна Жамойць).

Гудавічус прызнае цяжкім вызначыць, ці былі жыхары сучаснай цэнтральнай Літвы (зямля Упіта і Нярыс) асобным літоўскім племем альбо часткай усходніх літоўцаўГудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — Т. 1 : с древнейших времен до 1569 года... С. 23—24.. Таксама, на яго думку, па ўсёй Літве ў канцы XII — пачатку XIII ст. (у тым ліку праз заключэнне шлюбаў) перавагу атрымала група «старэйшых» князёў, якім падначальваліся іншыя князі (у тым ліку з Жамойці). Гэта прывяло да стварэння палітычнай канфедэрацыі літоўскіх зямель, але сувязі ў той канфедэрацыі не былі вельмі моцныя: старэйшыя князі не кантралявалі ўнутранага жыцця іншых зямель і ўзаемных дачыненняў «ніжэйшых» уладароўГудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — Т. 1 : с древнейших времен до 1569 года... С. 35..

Як адзначае літоўскі даследчык Пятрас Кальніс, пытанне, ці існавалі жамойты як асобная этнічная супольнасць у перыяд фармавання балцкіх плямён (з VI—VII стст.), пакуль што з’яўляецца дыскусійным сярод літоўскіх даследчыкаў (археолагаў, філолагаў, этнографаў)Kalnis, P. Žemaičiai XXa. — XXIa. pradžia... С. 412.. У пачатку XXI ст. пераважным становіцца погляд, што жамойты існавалі як адно з балцкіх плямён да часу ўзнікнення літоўскай дзяржавы (Вялікага Княства Літоўскага). Гэты погляд прыняты амаль усімі літоўскімі археолагамі і падтрыманы ўсё большай колькасцю гісторыкаў і некаторых філолагаў.