thumb|300px|Дуча дзі Буанінсенья. Дабравешчанне А́вэ Мары́я ( — Вітай, Марыя) — каталіцкая малітва да Дзевы Марыі, названая па яе пачатковых словах. Малітву называюць таксама анёльскім прывітаннем, або angelico salutatio, бо яе першая фраза ўяўляе прывітанне арханёла Гаўрыіла да Марыі ў момант Дабравешчання.

У візантыйскім абрадзе малітве Ave Maria адпавядае Песня Прасвятой Багародзіцы.

Тэкст малітвы Тэкст на латыні Літургічны каталіцкі пераклад Падрадковы пераклад Áve, María, grátia pléna; Dóminus técum: benedícta tu in muliéribus, et benedíctus frúctus véntris túi, Iésus. Sáncta María, Máter Déi, óra pro nóbis peccatóribus, nunc et in hóra mórtis nóstrae. Ámen.«Молитвенник для русских католиков». С.-Петербургъ. Типографія М. М. Стасюлевича, В.о., 5л., 28 Datum Petropoli die 4 Maii 1912a. Vincentius ArchiepiscopusAve Maria на сайце Маскоўскага Рымска-каталіцкага прыхода Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ave Maria на сайте Казанского римско-католического прихода «Воздвижение Святого Креста» Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.Асноўныя малітвы на працягу дня. Анёльскае прывітанне на сайце Catholic.ByПрывітанне, Марыя, поўная міласці; Пан з табой: Бласлаўлёная ты сярод жанчын і бласлаўлёны плод чэрава твайго, Ісус. Святая Марыя, маці Бога, маліся за нас, грэшнікаў, цяпер і ў гадзіну нашай смерці. Амэн.

thumb|Лацінскі тэкст thumb|Грыгарыянскі харал

Гісторыя thumb|right|Дабравешчанне ў «Цудоўным часаслове герцага Берыйскага» Крыніцай для малітвы паслужылі два вершы з Евангелля паводле Лукі: Пераклад Васіля Сёмухі ВульгатаVulgata: Evangelium secundum Lucam Новая ВульгатаNova Vulgata: Evangelium secundum Lucam Прывітанне Анёла () Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў:радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою;дабраславёная Ты сярод жанчын. et ingressus angelus ad eam dixitave gratia plena Dominus tecumbenedicta tu in mulieribus Et ingressus ad eam dixit:“ Ave, gratia plena, Dominus tecum ”. і прывітанне Лізаветы () І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын,і дабраславёны плод улоння Твайго! et exclamavit voce magna et dixitbenedicta tu inter muliereset benedictus fructus ventris tui et exclamavit voce magna et dixit:“ Benedicta tu inter mulieres,et benedictus fructus ventris tui.

Малітва Авэ Марыя ўвайшла ў частае ўжыванне з XI стагоддзя. Папа Урбан IV дадаў да яе заключныя словы: «Езус. Амэн». З XIV стагоддзя да яе сталі дадаваць наступныя заключныя словы, якія ўжываюцца і дагэтуль: «Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.». Канчатковы варыянт быў сфарміраваны да XVI ст. і ўключаны ў зборнік малітваў, выдадзены Папам Піем V у 1568 годзе«Ave, Maria» («Angelico salutatio»).

Чытанне Акрамя самастойнага значэння, Вітай, Марыя ёсць часткай малітвы «Анёл Панскі», якая паводле прадпісання Папы Яна XXII, выдадзенага ў 1326 годзе, чытаецца тройчы штодзень, пры перазвоне.

Таксама Вітай, Марыя чытаецца па малых пацерках ружанца, тады як вялікія пацеркі прысвечаны «Ойча наш».

Ave Maria у музыцы

На тэкст малітвы напісана шмат музычных твораў. Сярод аўтараў музыкі Палестрына, Гуно (на аснове прэлюдыі Баха), Дворжак, Вердзі, Масканьі (прыпісваецца Качыні), Ліст, Сен-Санс. Твор Франца Шуберта «Трэцяя песня Элен» часта недакладна называюць «Ave Maria Шуберта», хоць у рэчаіснасці тэкст, на які напісана гэта музыка, узяты з нямецкага перакладу паэмы Вальтэра Скота пра кельцкую Уладарку Возера («Дзеву Возера», 1810) і ўключае толькі першыя два словы малітвы. Пазней Ave Maria цалкам сталі спяваць на музыку гэтай песні Шуберта. Першыя чатыры словы лацінскага тэксту малітвы сталі рэфрэнам песні «Авэ, Марыя» ансамбля «Сябры» на словы Зянона Пазняка і музыку Ігара Лучанка.

Гл. таксама Песня Прасвятой Багародзіцы Дабравешчанне Тры «Авэ Марыя»

Спасылкі

Ave Maria на сайце Almirena's Home

Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Каталіцкія малітвы Катэгорыя:Дзева Марыя Катэгорыя:Песні на латыні Катэгорыя:Дабравешчанне