Карл Станіслававіч Куркевіч (17 кастрычніка 1926, Мазыр, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 19 сакавіка 2002, Рыга, Латвія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія Нарадзіўся 17 кастрычніка 1926 года ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці ў сям'і служачага. Беларус. У 1941 годзе скончыў 7 класаў сярэдняй школы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, ваяваў у складзе партызанскага атрада імя Громава 64-й партызанскай брыгады. У арміі і на фронце з чэрвеня 1944 года на пасадзе аўтаматчыка роты аўтаматчыкаў 515-га стралковага палка. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы, у Берлінскай аперацыі.

Радавы К. С. Куркевіч 4 студзеня 1945 года падчас адбіцця атакі праціўніка ў ваколіцах горада Франкфурт-на-Одэры меткім агнём знішчыў 15 ворагаў. Загадам камандзіра 134-й стралковай дывізіі № 0614 ад 20 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У ноч на 26 студзеня 1945 года К. С. Куркевіч, дзейнічаючы ў складзе групы захопу на паўночна-заходняй ускраіне горада Франкфурт, імклівым кідком пераадолеў аддкрытую мясцовасць, уварваўся ў дом, дваіх праціўнікаў знішчыў, а дваіх узяў у палон і даставіў у штаб палка. 9 сакавіка 1945 года загадам па 69-й арміі ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

19 красавіка 1945 года, адбіваючы контратаку ворага ў раёне населенага пункта Дэберын, агнём з аўтамата ліквідаваў 18 салдатаў. 20 красавіка 1945 года, вядучы за сабой таварышаў, у раёне вышыні 62,0 падняўся ў атаку і ў ходзе бою знішчыў 13 праціўнікаў, а дваіх захапіў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1945 года радавы Куркевіч Карл Станіслававіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені.

У 1950 годзе старшыня К. С. Куркевіч дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Рыга. Працаваў інструктарам вытворчага навучання на Рыжскім тэкстыльным камбінаце. Памер 19 сакавіка 2002 года.

Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі; Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені; Ордэн Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені; медалі.

Літаратура

Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.

Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. Рощин И. И. Солдатская слава. Книга 6 М., 1982. Слава солдатская. Рига, 1970.

Спасылкі

Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны