Кантамінацыя (ад узаемны дотык, змяшанне): аб’яднанне ў маўленчай плыні структурных элементаў дзвюх моўных адзінак на базе іх структурнага падабенства або тоеснасці функцыянальнай ці семантычнай блізкасці.ЛЭС-98. У выніку адбываецца своеасаблівы абмен кампанентамі такіх адзінак.

: моўная інтэрферэнцыя.

Звычайна, кантамінацыя назіраецца ў сферы гутарковага маўлення і з’яўляецца адступленнем ад літаратурнай нормы. Аднак, у гісторыі нейкай канкрэтнай мовы, — асабліва ў перыяд станаўлення літаратурнага маўлення, — кантамінацыя можа служыць крыніцай новых моўных адзінак.

Галоўным чынам — кантамінацыя назіраецца ў сферы фразеалогіі, а таксама ў сінтаксісе, дзе звычайна бывае звязанай з гэтак званым зрухам канструкцыі, характэрным для гутарковага маўлення. Назіраецца і ў сферы лексічнай валентнасці, калі змешваюцца значэнні семантычна блізкіх словаў і межы іх спалучальнасці. Выпадкі, калі вынікі кантамінацыі набываюць нарматыўны характар — параўнальна рэдкія ў развітых літаратурных мовах. Ужываецца кантамінацыя і дзеля ўтварэння нарматыўных кампазітаў.

Літаратура

Ю. А. Бельчиков. Контаминация // С.238.

Катэгорыя:Словаўтварэнне Катэгорыя:Моўныя гульні Катэгорыя:Літаратурныя прыёмы