Меда́ль «За бездако́рную слу́жбу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца за бездакорную службу на працягу: 20 гадоў (I ступень); 15 гадоў (II ступень); 10 гадоў (III ступень).

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў.

Нашэнне Медаль «За бездакорную службу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.

Спасылкі Медаль "За бездакорную службу" III ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі" Медаль "За бездакорную службу" II ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі" Медаль "За бездакорную службу" I ступені // Сайт "Узнагароды Беларусі"

Катэгорыя:Медалі Беларусі