Гена́дзь Гео́ргіевіч Барташэ́віч (, Мінск — ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе, ВПШ у 1977 годзе. Працаваў дыктарам на Беларускім рэспубліканскім радыё, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тхнічнага бюро, намеснікам загадчыка аддзела тэхнічнага кантролю на МЗКР.
З 1967 года на партыйнай рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркама КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкама. З 1983 года 2-і сакратар ЦК КПБ.
У 1987—91 гадах надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. З 1993 года пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Член ЦК і бюро ЦК КП(б)Б (1983—1987), член ЦК КПСС (1986—1991), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1979—1989), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980 і 1985—1990).
Літаратура
Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР