Меда́ль «80 год Узбро́еных Сіл Рэспу́блікі Белару́сь» — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Загадам Міністра абароны № 82 ад 13 лютага 1998 года да 80-й гадавіны Узброеных сіл СССР (дэкрэтам СНК РСФСР ад 28 студзеня 1918 года была створана Рабоча-сялянская Чырвоная армія).

Прадстаўленне да ўзнагароды Права на ўзнагароджанне мелі: Генералы і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных войскаў Рэспублікі Беларусь, вайсковай часткі 04152 і іншых вайсковых фарміраванняў, якія былі створаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; Героі Савецкага Саюза; Поўныя кавалеры ордэна Славы; Ганаровыя салдаты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; Военачальнікі, у тым ліку і тыя, кто пражываюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці ветэранскіх арганізацый, патрыятычным выхаванні моладзі і ваеннаслужачых; Дзяржаўныя служачыя, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне моладзі і вайскоўцаў.