Джо́ка Відо́да (), таксама шырока вядомы пад мянушкай Джако́ві () — інданезійскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт краіны з 20 кастрычніка 2014 года. Раней займаў пасады Губернатара Джакарты (2012—2014) і мэра Суракарты (2005—2012). Член Дэмакратычнай партыі барацьбы Інданезіі.

Біяграфія thumb|left|Джакові і старшыня Савета прадстаўнікоў рэгіёнаў

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1961 года ў горадзе Суракарта на Цэнтральнай Яве ў сям'і цясляра. З-за беднаты бацькоў быў вымушаны ўжо ў дзіцячыя гады зарабляць на жыццё, працуючы вулічным разносчыкам і грузчыкам. Навучыўшыся ў бацькі цяслярскаму рамяству, вырабляў на продаж сувенірныя вырабы, пазней — мэблю.

У 1985 годзе скончыў па спецыяльнасці інжынера лясной гаспадаркі. Нядоўгі час працаваў у дзяржаўнай дрэваапрацоўчай кампаніі, затым пачаў уласны бізнес у гэтай жа вобласці. Да пачатку 2000-х гадоў кіраваў буйной драўнінна-мэблевай фірмай.

У 2005 годзе абраны мэрам Суракарты . Пад яго кіраўніцтвам у горадзе былі праведзены маштабныя сацыяльна-эканамічныя і адміністрацыйныя пераўтварэнні. Асблівая ўвага надавалася стварэнню прывабнага культурнага аблічча Суракарты. У прыватнасці, быў праведзены рэбрэндынг горада, які праводзіўся пад дэвізам «СолаСола () — гутарковая назва Суракарты: Дух Явы» (). Значны пазітыўны рэзананс мелі мерапрыемствы па акультурванні гарадскіх паркаў: перадача ў муніцыпальную ўласнасць парку Балекамбанг () і ліквідацыя блышынага рынку у парку Банджарсары (). Акрамя таго, Джакові стымуляваў прыватныя кампаніі, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю.

Праведзеныя рэформы значна ўмацавалі рэнамэ горада не толькі на нацыянальным, але і на рэгіянальным узроўні. У 2006 годзе Суракарта стала членам , а ў лістападзе 2008 года ў горадзе прайшоў саміт гэтай арганізацыі. У 2007 годзе ў Суракарце адбыўся Сусветны музычны фестываль (), які прайшоў у былым галандскім форце (); незадоўга да гэтага па рашэнні Джакові быў адменены знос форта і будаўніцтва на яго месцы бізнес-цэнтраў і гандлёвых цэнтраў. У 2008 годзе Сусветны музычны фестываль быў праведзены ў .

У канцы 2011 года з-за запазычанасці муніцыпалітэта Суракарты перад дзяржаўнай энергетычнай кампаніяй (PLN) на суму ў 8,9 млрд інданезійскіх рупій (каля 1 мільёна долараў) апошняя спыніла падачу электрычнасці для асвятлення горада незадоўга да Раства, што выклікала незадаволенасць жыхароў. Джакові ў кароткі тэрмін змог мабілізаваць неабходныя сродкі і асабіста з'явіўся ў мясцовае аддзяленне PLN для выплаты доўгуKusumasari Ayuningtyas, 'Residents of Surakarta accompany mayor to pay PLN', The Jakarta Post, 4 January 2012..

У 2012 годзе Джакові і Басукі Чахая Пурнама былі высунуты ад Дэмакратычнай партыі барацьбы Інданезіі на пасады губернатара і віцэ-губернатара Джакарты адпаведна . У другім туры Джакові атрымаў упэўненую перамогу над дзеючым губернатарам, кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі

9 ліпеня 2014 года атрымаў перамогу на чарговых прэзідэнцкіх выбарах. Яго інаўгурацыя адбылася ў кастрычніку таго ж года. Пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін. На выбарах 2024 года падтрымаў кандыдатуру міністра абароны Прабава Субіянта.

Асабістае жыццё

Жонку Джакові завуць Ірыяна (), у іх сям'і трое дзяцей — Гібран Ракабумінг (), Кахіянг Аю () і Каесанг Пангарэп (). Паводле часопіса The Economist, Джакові любіць слухаць рок-музыку на высокай гучнасці і калісьці меў гітару з аўтографамі ўдзельнікаў гурта Metallica.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Majeed, Rushda. City With a Short Fuse." Foreign Policy. September 2012. Majeed, Rushda. a Volatile City, Igniting Reforms: Joko Widodo and Surakarta, Indonesia, 2005—2011." Innovations for Successful Societies. Princeton University. Published July 2012.

Спасылкі

Wawancara Joko Widodo pada Suara Merdeka The Jakarta Post: Solo's Mayor keeps his promises Interview: Yogyakarta and Surakarta mayors prove good governance sells Berita tentang calon presiden Jokowi di pemilu 2014 Informasi Terbaru Jokowi

Катэгорыя:Губернатары Джакарты Катэгорыя:Мэры Суракарты Катэгорыя:Прэзідэнты Інданезіі Катэгорыя:Члены Рабочага кабінета