Ветраны млын — колішні вятрак у Клецку. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Гісторыя Пабудаваны ў 1920-я гады ў в. Заляшаны. У 1980 годзе перанесены ў Клецк, дзе быў пастаўлены на беразе вадасховішча і адрэстаўрыраваны. У будынку размяшчаўся філіял Клецкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Згарэў у канцы 1990-х гг. Цяпер на яго месцы размешчана кафэ з сілікатнай цэглы, якое па форме аддалена нагадвае млын.

Архітэктура Ветраны млын уяўляў сабой вежападобную цыліндрычную пабудову, пакрытую гонтай. Быў завершаны шатровым ярусам з чатырохлопасцевым вінтом. У якасці механізма выкарыстана драўляная сістэма перадаючых колаў і шасцерняў. Аснова стацыянарная, верхні ярус паваротны.

Літаратура

Катэгорыя:Ветраныя млыны Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1920-я гады Катэгорыя:Зніклі ў 1990-я гады Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Клецка Катэгорыя:Заляшаны (Клецкі раён)