Пераходныя балоты — балоты, галоўным чынам грунтавога жыўлення, якія развіваюцца на бедным мінеральным субстраце.

Звычайна размяшчаюцца шырокай паласой па ўскраінах вярховых балот або ў выглядзе асобных участкаў на пясчаных грунтах у суправаджэнні нізінных.

Беларусь Пераходныя балоты складаюць 4,2 % плошчы ўсіх балот Беларусі. Буйныя масівы — Паддубічы, Асобіны, Смалярня і інш. Для іх характэрны мезатрофныя расліны: звычайныя бяроза пушыстая, хвоя, асокі, буякі, багун, журавіны, сфагнавыя і гіпнавыя імхі. Фаўна мяшаная ад нізінных і вярховых балотБалота. .

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балоты паводле тыпаў