Аналагавае тэлебачанне — тэлевізійная сістэма, якая выкарыстоўвае для прыймання, вываду і перадачы выяваў і гуку аналагавы электрычны сігнал. Усе прыймальна-перадавальныя прылады далічбавай эпохі, уключаючы механічнае тэлебачанне, выкарыстоўвалі аналагавыя сігналы, якія можна перадаваць як праз кабель, так і па радыё. Аналагаве тэлебачанне да сённяшняга часу з'яўляецца дамінуючым на эфірных наземных каналах у шматлікіх краінах свету.
Спыненне аналагавага вяшчання Сёння адбываецца пераход з аналагавага на лічбавае тэлебачанне. Многія краіны ў сувязі з пабудовай паўнавартасных лічбавых сетак ужо спынілі або плануюць у найбліжэйшай будучыні спыніць тэлевяшчанне ў аналагавых стандартах. Галоўныя складанасці гэтага пераходу: Працаёмкасць, вялікія кошты і нерэнтабельнасць пакрыцця трансляцыйнымі сістэмамі маланаселеных тэрыторый; Блытаніна з выбарам стандарту лічбавага вяшчання, дэзарыентуе як пастаўшчыкоў, так і пакупнікоў новых лічбавых тэлевізараўЦифровое телевидение началось с помех; Нізкая рэкламная даходнасць лічбавага тэлевяшчання на пераходным этапе; Інэртнасць насельніцтва, не жадаючага расставацца са старымі працуючымі тэлевізарамі і за свой кошт купляць лічбавыя прыстаўкіСША попрощались с аналоговым телевещанием. Прымусова пазбавіць тэлебачання вялікія масы грамадзян нельга, паколькі яно з'яўляецца органам апавяшчэння ў надзвычайных сітуацыях і гэта можа выклікаць сацыяльны пратэст.
Дата спынення вяшчання Краіна 1 верасня 2006 Люксембург 11 снежная 2006 Нідэрланды 1 верасня 2007 Фінляндыя 25 верасня 2007 Андора 29 кастрычніка 2007 Швецыя 27 мая 2008 Швейцарыя 12 чэрвеня 2009 ЗША 30 чэрвеня 2009 ФРГ 31 кастрычніка 2009 Данія 30 лістапада 2009 Нарвегія 3 красавіка 2010 Іспанія 31 снежня 2010 Славенія 7 чэрвеня 2011 Аўстралія 31 ліпеня 2011 Японія 31 жніўня 2011 Канада 30 лістапада 2011 Бельгія, Францыя 30 чэрвеня 2012 Чэхія 24 кастрычніка 2012 Ірландыя, Вялікабрытанія 31 снежня 2012 Балгарыя, Італія, Паўднёвая Карэя 23 ліпеня 2013 ПольшчаВ Польше отключают аналоговое ТВ 15 мая 2015 БеларусьАналоговое телевидение будут отключать по графику 31 снежня 2015 Філіпіны 29 чэрвеня 2016 Бразілія 1 верасня 2018 Украіна 14 кастрычніка 2019 Расія 2015 — 2020 КітайОтключение аналоговых ТВ-сервисов осуществится в Китае к 2015г. 2022 Мексіка
Гл. таксама Лічбавае тэлебачанне
Катэгорыя:Тэхналогіі тэлебачання