«Велікамучанік і лекар Панцеляймон» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі. Залатыя манеты наміналам 50 рублёў уведзены ў абарачэнне 28 лістапада 2008 года, сярэбраныя наміналам 10 рублёў — 30 снежня 2008 года.

Манета ўваходзіць у серыю «Праваслаўныя святыя».

Апісанне У распрацоўцы дызайна манеты прынялі ўдзел беларускі дызайнер Святлана Заскевіч (аверс, рэверс) і польскі дызайнер Уршуля Валежак (рэверс). Манеты адчаканена на Манетным двары Польшчы ў Варшаве.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

На аверсе ўверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ, пад ёй на фоне арнаменту — выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева — намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа — год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.

На рэверсе ўверсе па крузе надпіс: ВЕЛИКОМУЧЕНИК И ЦЕЛИТЕЛЬ ПАНТЕЛЕИМОН; у цэнтры на фоне арнаменту, што прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры сінтэтычныя крышталі) — вобраз святога Велікамучаніка і лекара Панцеляймона.

Наміналы

Залатая проба золата: 900 намінал: 50 рублёў маса манеты: 8,00 г маса золата ў чысціні: 7,2 г якасць: «пруф» з устаўкай: чатыры сінтэтычныя крышталі дыяметр: 21,00 мм тыраж: да 11 000 шт. кошт продажу ў НББ — 4 459 300 руб. без футарала

Сярэбраная проба срэбра: 925 намінал: 10 рублёў маса манеты: 16,81 г маса срэбра ў чысціні: 15,55 г якасць: «пруф» з устаўкай: чатыры сінтэтычныя крышталі дыяметр: 32,00 мм тыраж: да 28 500 шт. кошт продажу ў НББ — 187 100 руб. без футарала

Спасылкі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Памятныя манеты Беларусі