thumb|right|Свяціцель Грыгорый Цудатворац

Цудатворац (літаральна: той, хто здзяйсняе цуды, ) — эпітэт святых, якія асабліва праславіліся дарам цудатварэння і заступніцтва ў адказ на малітву да іх.

У Бібліі цудатворцы згадваюцца ўсяго два разы. Першы раз — у старазапаветнай Трэцяй Кнізе Макавейскай і другі раз — у Першым пасланні да Карынфян Святога Апостала Паўла.

Сярод цудатворцаў асабліва шануецца святы Мікалай Угоднік. Цудатворцы не з'яўляюцца асобнай катэгорыяй святых, бо ў прынцыпе ўсе святыя валодаюць дарам цудатварэння, а засведчаныя цуды з'яўляюцца асноўнай умовай кананізацыі.

У розных святцах і календарах эпітэт цудатворца прыпісваецца розным святым.

Вядомыя цудатворцы Валаамскія цудатворцы Сергій і Герман Грыгорый Цудатворац Еўфрасін Пскоўскі Якаў Баравіцкі Якаў, епіскап Растоўскі Іаан Міласцівы, растоўскі цудатворац Інакенцій (Кульчыцкі) Ісідар Растоўскі Мікіта Пераяслаўскі Мікалай Цудатворац Пракопій Усцюжскі Салавецкія цудатворцы Зосіма і Савацій Хрыстадул Патмаскі Сава Старажоўскі Спірыдон Трыміфунцкі

Літаратура

Катэгорыя:Святыя *