Патрык Віейра (; нар. , ) — французскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Страсбур».
Атрымаў шырокую вядомасць, будучы іграком лонданскага «Арсенала» ў перыяд з 1996 па 2005 год. Тады ён заваяваў тры тытулы чэмпіёна Англіі і чатыры Кубкі Англіі, у 2002 годзе стаў капітанам клуба. Правёў адзін сезон у «Ювентусе» перад тым, як перайсці ў «Інтэр» пасля пераходу былога клуба ў Серыю B, звязанага са скандалам з дагаварнымі матчамі. За зборную Францыі правёў 107 матчаў, заваяваўшы ў яе складзе некалькі тытулаў, у тым ліку тытул чэмпіёна свету 1998 і золата чэмпіянату Еўропы 2000. З’яўляўся капітанам зборнай.
Завяршыў кар’еру іграка ў 2011 годзе.
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Каны Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Францыі Катэгорыя:Трэнеры ФК Нью-Ёрк Сіці Катэгорыя:Трэнеры ФК Ніца Катэгорыя:Трэнеры ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Трэнеры ФК Страсбур Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1998 Катэгорыя:ФІФА 100 Катэгорыя:Члены Залы славы англійскага футбола