Ульянаўская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска.
Размяшчэнне Вуліца пачынаецца на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай, перасякае вуліцы Энгельса, Леніна, праходзіць каля плошчы Аб’яднаных нацый, перасякае вуліцы Кастрычніцкая, Беларуская, Круглы завулак, вуліцу Свярдлова і заканчваецца на Прывакзальнай плошчы.
Аб’екты На Ульянаўскай вуліцы размешчаны Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі, будынкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я. У. Клумава і 6-й паліклінікі г. Мінска.
Транспарт Па вуліцы арганізаваны трамвайны рух.
Спасылкі
Вуліца Ульянаўская на сайце Мінск стары і новы Архітэктура вуліцы ў базе Рhotobuildings
Катэгорыя:Вуліцы Мінска
Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна