Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі (сцэнічныя імёны Norma PospolitaNorma Pospolita Drag QueenNorma Pospolita, Мадам Жу ЖуАртыкул «Мадам Жу-Жу без макияжа», сайт Без-макияжа.ру, 2016-02-04; ) — журналіст, грамадскі дзеяч, праваабаронца, піянер беларускага гей-руху. Выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесці), спявак.
Біяграфія Нарадзіўся 5 лютага 1974 года ў Мінску. У 1993 годзе атрымаў прафесію фатографа ў Мінскім тэхналагічным тэхнікуме. У 1996 года вучыўся ў Міжнароднай школе журналістыкі пры ЕГУ (г. Мінск). У 2005 г. завочна скончыў Маскоўскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент арганізацыі».
З 1990 па 1993 працаваў фатографам у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. З 1993 па 1996 — рэдактар Белтэлерадыёкампаніі. thumb| Эдвард Тарлецкі (справа) і Алена Лукашэвіч, 1995 г. У 1994−1998 гг. пазаштатным карэспандэнтам супрацоўнічаў з Радыё «Свабода».МОНИТОРИНГ ФОНДА ЗАЩИТЫ ГЛАСНОСТИ: АПРЕЛЬ’96.АБАЖУР № 40-41 Камунікат. ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА-96» АДЗНАЧАЕ, ШТО НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ МЭТАНАКІРАВАНА ЗЬНІШЧАЕЦЦА. Быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаўNaviny.by В Минске избили журналиста Эдварда Тарлецкого .
З 1995 па 1997 пісаў у беларускія каталіцкія выданні «Наша вера»<ref>Часопіс «Наша вера» № 1(2)/1996 'КАРАНАЦЫЯ ЦУДАДЗЕЙНАГА АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ БЕРАСЦЕЙСКАЙ</ref>, «Хрысьціянская думка», «Унія».
У 1996 годзе паступіў у семінарыю Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у Любліне (Польшча), але кінуў навучанне.
У 1996—1998 гадах жыў у г. Дэтройт (штат Мічыган, ЗША). Вывучаў англійскую мову ў Каталіцкім універсітэце Madonna University
У 1998 годзе здзейсніў камінг-аўт і ўзначаліў рух у абарону правоў геяў і лесьбіянак.
Быў арганізатарам разнастайных культурных і праваабарончых захадаў. У 2008 годзе пераехаў жыць у КіеўНаш Киев . .
Грамадская дзейнасць Браў удзел у першым з’ездзе арганізацыі Беларускі народны фронт «Адраджэньне», які прайшоў у Вільні ў 1989 годзе. Некалькі фотаздымкаў з’езда аўтарства Э.Тарлецкага захоўваюцца ў архіве ГА «Дыярыуш».Вытокі. І З’езд БНФ «Адраджэньне»
Першую вядомасць набыў, калі ў сакавіку 1990 года разам з мінскай каталіцкай актывісткай Ганнай Ніціеўскай-Сіневіч удзельнічаў у двух галадоўках каля муроў Касцёла Св. Сымона і Алены за вяртанне святыні вернікам.Magazyn Polski № 10.2013. TADEUSZ GAWIN «Początek odrodzenia» стар.11Tadeusz Gawin. «POLSKIE ODRODZENIE NA BIAŁORUSI 1988—2005». стар.288 Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica BIAŁYSTOK 2010 ISBN 978-83-60772-23-2Cezary Goliński, Batalia o kościół, «Głos znad Niemna», nr 5 (7) z maja 1991., дзе ў той час размяшчаўся Дом кіно і штаб-кватэра БНФ «Адраджэньне». Галадоўкі паскорылі перадачу касцёла каталіцкай грамадзе. Усхваляваны падзеямі тых дзён, паэт Міхась Скобла напісаў верш «Ля Дома кіно», які прысвяціў Эдварду Тарлецкому.
У 1993—1995 гадах быў сябрам маладзежнай суполкі пры Касцёле Святога Роха ў Мінску.Агнешка-Францішканка. Ліставанне з Паўлам Севярынцам. Рыдупля
У 1998 годзе ў якасці эксперта Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута міжнародных адносін (г. Мінск) быў у складзе групы міжнародных назіральнікаў на выбарах у Вярхоўную Раду Украіны.Офіційні спостерігачі від іноземних держав та міжнародних організацій
Удзел у ЛГБТ-руху 3 ліпеня 1998 года разам з іншымі аднадумцамі стварыў і ўзначаліў першую ў гісторыі Беларусі ЛГБТ-арганізацыю — Беларускую лігу сексуальных меншасцей «Лямбда» (БЛЛ).«Бизнес & Балтия» Павлюк БЫКОВСКИЙ. В Белоруссии разгул демократии. Красная республика голубеетЯгада. Пазітыўны квір інфа-парталВясна-96. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзеБеларуские гей-новости #25,26, а ў жніўні 1998 года стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам першага ў Беларусі гей-часопіса «Форум Лямбда». У гэтым жа годзе заснаваў ЛГБТ сайт «Apagay.com» (з 2005 г. — «gay.by»)Icare/ NEWS — Archive May, June and July 2005 LONG LIVE GAY.BY!
Пытанні талерантнасці ў грамадстве Тралецкі звязываў с развіццём інстытута прыватнай уласнасці. З інтэрв’ю праваабарончаму цэнтру «Вясна»«Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…» Праваабарончы Цэнтр Вясна, Мінск 2005 «Праблема адносін да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасці…» :Увогуле, стаўленне да іншадумства ў грамадстве […] вельмі цесна звязанае з маёмаснымі пытаннямі. Чым больш у грамадстве развіваецца інстытут прыватнай уласнасці, тым больш гэта грамадства цярпімае. Напрыклад, я назіраў, што адбываецца ў Польшчы, каталіцкай краіне, якая, здавалася б, павінна быць яшчэ больш гамафобнай за Беларусь. […] Там я назіраў «круглыя сталы», дзе за адным сталом сядзяць ксёндз і прадстаўнік арганізацыі гомасексуалістаў. Яны проста абмяркоўваюць праблемы, якія ў іх узнікаюць: аднаполых саюзаў ці, скажам, усынаўлення дзяцей. У Беларусі гэта немагчыма.
Першай публічнай акцыяй ЛГБТ у Беларусі стаў пікет, які 19 красавікa 1999 года быў арганізаваны БЛЛ у знак пратэсту супраць адмовы ўладаў зарэгістраваць арганізацыю. Э. Тарлецкі заявіў карэспандэнту беларускай службы Радыё «Свабода», што «беларускія ўлады ў сваім нежаданні прызнаць існаванне „сексуальнай нетрадыцыйнай арыентацыі дасюль кіруюцца савецкімі стэрэатыпамі“». Па словах Тарлецкага, «дэманстранты таксама хацелі выказаць пратэст супраць нядаўняга семінара Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, на якім некаторыя ўдзельнікі называлі гомасэксуалаў „слугамі д’ябла“ і заклікалі караць іх смерцю на электрычным крэсле».RFE/RL NEWSLINE Vol 3, No. 76, Part II, 20 April 1999
У ліпені 1999 года, падчас іншай публічнай акцыі ББЛ, Тарлецкі заўважыў:Якая можа быць талерантнасць у паўдзікага грамадства, якое не можа наладзіць ані палітычны, ані сацыяльны дыялог? Проста ўзялі аўтаматычна стэрэатып з Сярэднявечча, што вось жылі разам праваслаўныя, католікі, і «пабудавалі» байку. На самой справе трэба праводзіць вялікую асветніцкую работу, вучыць людзей, што ёсць іншыя думкі, ёсць іншыя людзі, якіх трэба паважаць, да якіх трэба прыслухоўвацца. Якая можа быць талерантнасць пасля такога вялікага перыяду савецкага будаўніцтва, калі іншадумства не паважалася? Беларускае грамадства вельмі неталерантнае, гамафобнае і расісцкае«Наша Ніва» № 13 (134) 1999 г. Эдвард Тарлецкі: Паўдзікае грамадства не можа быць талерантным.
У 2000 годзе Э. Тарлецкі браў удзел у працы беларускай секцыі на Міжнародным кніжным кірмашы ў г. Гётэбарг (Швецыя). Сярод гасцей таксама былі пісьменнік Васіль Быкаў, палітык Вінцук Вячорка, кінарэжысёр Віктар Дашук.Dmitri Plax. ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ № 3/ 2002 г. ANTECKNINGAR OM SVENSK-VITRYSKA KULTURELLA KONTAKTER I BÖRJAN AV DET XXI SEKLET Беларусы былі запрошаны ў Гётэбарг шведскай урадавай арганізацыяй «Форум Сюд» (шв. Forum Syd).
З 1999 па 2002 гады быў старшынёй аргкамітэта фестываля «Беларусь Гей Прайд».Gay.ru В Минске стартовал фестиваль «Гей-прайд — 2002»kommersant.ru У белорусских собственная гордость // Особенно у геевphoto.bymedia.net БЕЛОГЕЙСКАЯ ПУЩАFacty.ua Участники гей-парада в минске были избиты и разогнаны милициейThe Moscow Times. Belarus Gay Festival
7 верасня 2001 года пры ўдзеле Тарлецкага ў рамках трэцяга прайд-фестываля ў цэнтры Мінска за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, прайшло першае ў гісторыі краіны прайд-шэсце, у якім удзельнічалі па розных звестках ад 500 да 2000 чалавек.Артур Скальский. Парад Любви: Берлин — Стокгольм — Минск Людзі ў яркіх карнавальных касцюмах пад вясёлкавымі сцягамі прайшлі па праспекце Скарыны ад будынка цырка да Панікоўскага сквера на Кастрычніцкай плошчы.Беларуские гей-новости (rest.love.forumlambda7575) : Рассылка : Subscribe.RuВ Белоруссии пройдет карнавальное шоу геевРадыё СВАБОДА. У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ LOVE-ПАРАД СЭКС-МЕНШАСЬЦЯЎ У інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу «Makeout» Тарлецкі ўзгадваў: Мы зрабілі гэта сумесна з беларускімі нефармальнымі левымі групамі: антыфашыстамі, анархістамі, і называлі love-парад, а не гей-парад. Мы не бралі ніякіх дазволаў у дзяржавы і ставілі акцэнт на тым, што гэта незарэгістраваная арганізацыя, несанкцыянаваная акцыя. Падкрэслівалі гэтую пазіцыю на налепках, ўлётках … Мы не прапаноўвалі ніякіх палітычных лозунгаў, а сшылі сцягі, на якіх былі намаляваныя кветкі. Напэўна, людзям спадабаўся іншы падыход.
З інтэрв’ю Э.Тарлекага праваабарончаму цэнтру «Вясна»: Любая акцыя можа мець розныя формы, галоўнае — прыцягнуць увагу да сябе і сваіх праблемаў. Калі людзі заўважаюць, што нешта там адбываецца дзіўнае, то потым яны пачынаюць унікаць у сутнасць. Таму любая акцыя павінна быць эпатажнай, незвычайнай. Калі мы нешта праводзілі і нехта пераапранаўся, то гэта спецыяльна рабілася для таго, каб усё выглядала незвычайна і прыцягвала ўвагу. Каб людзі задумаліся, што гэта такое, і пачалі цікавіцца.
Прэс-цэнтр апазіцыйнага беларускага руху Хартыя'97 абвінаваціў Э. Тарлецкага ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і назваў «парад кахання» «блакітнай правакацыяй».«Блакітная» правакацыя ў Менску :: Хартыя’97 :: Навiны :: 07/09/2001
У 2001 годзе адбыўся канфлікт паміж Э. Тарлецкім і лідарам Маладога Фронту Паўлам Севярынцам. Арганізацыйны камітэт Кангрэса беларускай моладзіГДЕ ГОНЧАРИК — ТАМ «БОМБА» Отдел политики, «Белорусская деловая газета» адмовіў прадстаўнікам БЛЛ у праве браць удзел у гэтым форуме.Радыё Свабода. 19.07.2001 КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ ПРОЙДЗЕ БЕЗ ПРАДСТАЎНІКОЎ СЭКСУАЛЬНЫХ МЕНШАСцЯЎМайдан-ІНФОРМ БІЛОРУСЬКІ НОВИНИ (28.07.2001) Биржа Информации. Дмитрий Егоров. Конгресс белорусской молодежи: Две «бомбы» и три эксцесса . Далей газета Наша Ніва апублікавала допіс П. Севярынца «Апошняе вычварэнне Эдзіка Тарлецкага», дзе П. Севярынец заявіў: «Як хрысціянін і проста нармальны чалавек, я стаўлюся да гомасексуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей».Наша Ніва 29.03.2002 Павел Севярынец. Апошняе вычварэнне Эдзіка Тарлецкага Э. Тарлецкі ў сваю чаргу параўнаў П. Севярынца з А. Гітлерам. Апагеем канфлікта стаў правакацыйны комікс «Папялушка», які быў апублікаваны ў сатырычнай газеце «». Там Тарлецкі ў жаночым абліччы нібыта спакушае Севярынца.«За вясёлкавую Беларусь!» Віртуальная выстаўка дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 2
У 2007—2008 гадах Э. Тарлецкі пры падтрымцы амерыканскага фонда «Адкрытае грамадства» выдаваў «для геяў, прыхільнікаў андэграўнду, мадэрна і крэатыву» часопіс «Taboo». Выйшла 5 нумароў выдання.http://www.gayby.net/news/2007-02-11-235http://spring96.org/ru/news/22061
У 2015 годзе ў Кіеве прыняў удзел у фестывалі культуры і правоў геяў і лесбіянак «Київ Прайд»Гей-альянс Украина. Об открытии КиевПрайда 2015Гей-альянс Украина. В рамках КиевПрайда-2015 пройдет прайд-вечеринка.
Творчая дзейнасць У 2001—2004 гг. як арганізатар мерапрыемстваў, супрацоўнічаў з культавым мінскім гей-клубам «Babylon»Літара.net Рэвалюцыя ў «Бабілёне»…Эдзік Тарлецкі наладзіў адмысловую вечарыну «Гомасексуальнае ды рэвалюцыйнае паэзіі».. Узгадвае Dj Ядзік (Дзмітрый Ціхановіч)Часопіс Makeout. 21 ліпеня 2014 Наста Манцэвіч Арт-клуб BABYLON :Увесь час адбываліся нейкія культурныя працэсы. Вельмі сур’ёзны ўнёсак зрабіў Эдвард Тарлецкі, які цяпер жыве за мяжой. Асабліва памятны конкурс «Miss Diva», які ладзіўся для «дамаў» сталага ўзросту і называўся «Miss Diva. Млявая кветачка». Там удзельнічалі ўжо такія спадары за сорак, яны асабліва старанна падыходзілі да падрыхтоўкі. У іх было больш выгаднае матэрыяльнае становішча, яны маглі не проста там нейкія сукенкі сабе пашыць, але яшчэ і камянямі іх упрыгожыць. Таму конкурс атрымаўся вельмі прыгожы ды яскравы. Эдвард да апошняга дня рабіў такія мерапрыемствы. Вакол яго была сапраўды крэатыўная каманда, якая днём аддавалася алкагалізму, а ноччу рабіла цуды.