Бялянка бручная, бручніца (Pieris napi) — матыль з сямейства бялянак.
Размах крылаў 35-40 мм. Пярэднія крылы з плямамі, ніжняя паверхня задніх крылаў цёмная, без плям.
На Беларусі часта трапляецца на палях, агародах, лясных палянах. За год звычайна два пакаленні. Вусені развіваюцца на бручцы, буйміне, капусце, жарушніку і інш.
Літаратура Літвінава А. Бялянкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.
Катэгорыя:Бялянкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе