Корсіка () — чацвёрты па велічыні востраў у Міжземным моры і адзін з 26 рэгіёнаў Францыі. Галоўны горад Аяча. Насельніцтва 272 тыс. чалавек (25-е месца сярод рэгіёнаў).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 8680 км². Рэгіён уключае дэпартаменты Корсіка Паўднёвая і Корсіка Верхняя.

Гісторыя З 850 па 1034 г. Корсіка знаходзілася пад уладай маўраў. Пасля востраў перайшоў пад кантроль Генуэзскай рэспублікі. У 1768 г. Генуя перадала востраў Францыі за даўгі.

На Корсіцы нарадзіўся Напалеон Банапарт, а таксама сям’я вайскоўцаў і дзяржаўных дзеячаў Абатучы. Таксама па адной з версій на Корсіцы нарадзіўся Хрыстафор Калумб.

Гл. таксама Карсіканцы Фронт нацыянальнага вызвалення Корсікі Горад Бастыя Горад Алерыя

Зноскі

Спасылкі PhotoGlobe — Corsica A collection of photos of Corsica together with GPS-based positions CNN CNN coverage of rejection of autonomy proposals in 2003

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Еўропы Катэгорыя:Рэгіёны Францыі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Францыі Катэгорыя:Астравы Францыі Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора