Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж — сярэдняя навучальная ўстанова, заснавана ў 1957 годзе ў г. Рэчыца як зааветэрынарны тэхнікум. Спецыяльнасці: заатэхнія, ветэрынарыя. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.

Гісторыя 12 жніўня 1957 г. загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР №490 Рэчыцкі землеўпарадкавальны тэхнікум быў аб'яднаны з аднагадовай школай па падрыхтоўцы загадчыкаў фермамі і малодшых ветэрынарных фельчараў і стаў называцца сельскагаспадарчым тэхнікумам з аддзяленнямі ветэрынарыі і землеўпарадкавання.

Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР № 511 ад 14 ліпеня 1960 года тэхнікум быў перайменаваны ў Рэчыцкі зоаветэрынарны тэхнікум.

У 1983 годзе тэхнікум ператвораны ў саўгас-тэхнікум, а з 1996 года функцыянуе як сельскагаспадарчы тэхнікум.

У 2004 годзе тэхнікум быў перайменаваны ў УА «Рэчыцкі дзяржаўны аграрны тэхнікум».

Загадам па Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 109 ад 5 красавіка 2006 года тэхнікум рэарганізаваны ў каледж.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Васіль Апанасавіч Равяка, Герой Беларусі

Літаратура

Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Адукацыя ў Рэчыцы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомельскай вобласці Катэгорыя:1957 год у Беларусі Катэгорыя:Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны