Райму́нду Ферэ́йра Ра́мус Жу́ніяр (; , Фейра-ды-Сантана), больш вядомы як Жу́ніяр Бая́ну () — бразільскі футбаліст, цэнтральны абаронца.

Кар’ера Жуніяр Баяну пачаў сваю кар’еру ў клубе «Фламенгу». 11 снежня 1988 года ён дэбютаваў у аснове клуба ў матчы з «Бангу». У наступным сезоне ён правёў за клуб 11 матчаў, з якіх 1 у афіцыйнай гульні. У тым жа годзе абаронца выйграў у складзе каманды Кубак Бразіліі. Праз год Жуніяр змог заваяваць месца ў стартавым складзе «Менгу». З ім клуб выйграў трафей Рыа, чэмпіянат штата Рыа-дэ-Жанэйра і чэмпіянат Бразіліі. У 1994 годзе Баяну перайшоў у «Сан-Паўлу», з якім выйграў Кубак КАНМЕБОЛ і Рэкопу Паўднёвай Амерыкі.

У 1995 годзе Жуніяр Баяну перайшоў у нямецкі клуб «Вердэр»Aos 38 anos, Júnior Baiano foge das polêmicas, encara o último Estadual e marca o adeus , за які правёў 32 матчы і забіў 2 галы. На наступны год ён вярнуўся ў «Фламенгу». Там ён знаходзіўся два сезоны, згуляўшы ў 99 матчах і забіўшы 11 галоў. Затым абаронца выступаў у «Палмейрасе», які купіў канцэрн ParmalatOnde Anda: Júnior Baiano, ex-zagueiro de Sampa, Verdão e Flamengo , з якім выйграў Кубак Меркасур, а затым Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе ён перайшоў у «Васка да Гама», з якім выйграў чэмпіянат краіны, Кубак Меркасур і Кубак Гуанабара.

У 2001 годзе Жуніяр Баяну стаў іграком кітайскага «Шанхай Шэньхуа», але правёў там мала часу. Бразілец на наступны год вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Інтэрнасьянала». З гэтым клубам ён выйграў чэмпіянат штата Рыу-Гранды-ду-Сул. У 2004 годзе Баяну ў трэці раз стаў іграком «Фламенгу», ізноў перамагаючы з клубам: абаронца адсвяткаваў перамогу ў Кубку Гуанабара і чэмпіянаце штата. У той жа час ён выклікаўся ў суд для дачы сведчанняў у справе аб незаконным абароце наркотыкаўJustiça intima Júnior Baiano a depor em processo de tráfico de drogas.

Затым ён гуляў за «Амерыку», «Бразільенсі», «Волта-Рэдонду»Miami FC anuncia contratação de Júnior Baiano і амерыканскі клуб «Маямі», дзе завяршыў кар’еру ў 2009 годзеJúnior Baiano, ex-Flamengo, vai ser técnico.

Міжнародная кар’ера У складзе зборнай Бразіліі Жуніяр дэбютаваў 10 жніўня 1997 года ў таварыскім матчы з камандай Паўднёвай Карэі (2:1)Selecao Brasileira (Brazilian National Team) 1996—1997. У тым жа годзе ён выйграў з нацыянальнай камандай Кубак канфедэрацый. У наступным годзе Баяну з Бразіліяй паехаў на чэмпіянат свету, дзе бразільцы дайшлі да фіналу, прайграўшы ў вырашальным матчы Францыі. Гэта гульня стала апошняй для Жуніяра ў футболцы зборнай Бразіліі.

Дасягненні

Камандныя Уладальнік Кубка Бразіліі: 1990 Уладальнік трафея Рыа: 1991 Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 1991, 2004 Чэмпіён Бразіліі: 1992, 2000 Уладальнік Кубка КАНМЕБОЛ: 1994 Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1994 Уладальнік Кубка канфедэрацый: 1997 Уладальнік Кубка Меркасур: 1998, 2000 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 1999 Уладальнік Кубка Гуанабара: 2000, 2004 Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул: 2002 Чэмпіён Федэральнай акругі: 2008

Асабістыя Уладальнік Сярэбранага мяча Бразіліі: 1997

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Форт Лодэрдэйл Страйкерс Катэгорыя:Ігракі ФК Волта-Рэдонда Катэгорыя:Ігракі ФК Бразільенсі Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Рыа-дэ-Жанэйра Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Катэгорыя:Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Палмейрас Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу