Ада — структурная, статычна тыпізаваная, імператыўная камп'ютарная мова праграмавання высокага ўзроўню. Мае ўбудаваную падтрымку кантрактнага праектавання, надзвычай строгую тыпізацыю, сродкі яўнага паралелізму, такія як задачы, сінхронны абмен паведамленнямі, абароненыя аб'екты і недэтэрмінізм. Ада мае на мэце павышэнне бяспекі коду і суправаджальнасці праз пошук памылак пры дапамозе кампілятара. Ада — міжнародны стандарт, бягучая версія (вядомая як Ada 2012) вызначана як ISO/IEC 8652:2012.
Ада першапачаткова распрацавана ў CII Honeywell Bull па кантракце з міністэрствам абароны (Department of Defense) ЗША цягам 1977—1983 гг., каб замяніць сотні моў праграмавання, якія тады выкарыстоўваліся ў МА. Мова названа ў гонар Ады Лаўлейс, якая лічыцца першым у гісторыі праграмістам.J. Fuegi and J. Francis, «Lovelace & Babbage and the creation of the 1843 'notes'.» Annals of the History of Computing 25 #4 (October-December 2003): 16-26.
Літаратура Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. — Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8
Катэгорыя:мовы праграмавання платформы .NET Катэгорыя:Мовы праграмавання высокага ўзроўню