Гера Барберыні (Юнона Барберыні) — антычная мармуровая статуя II стагоддзя, рымская копія грэчаскага арыгінала. Статуя, выяўленая ў XVI стагоддзі на Вімінальскім узгорку і названая ў гонар свайго першага ўладальніка, кардынала Барберыні, у наш час выстаўлена ў ватыканскім музеі Пія-Клімента.

Апісанне thumb|left|130px|Фатаграфія Геры Барберыні ў каталогу 1911 года Мармуровая жаночая статуя была знойдзена падчас раскопак на Вімінальскім узгорку каля месца, дзе размяшчаліся Алімпійскія тэрмы, а пазней стаяла . Пасля выяўлення яна доўгі час знаходзілася ў калекцыі князёў Барберыні, і дагэтуль вядомая як «Гера (ці Юнона) Барберыні». Пазней статуя апынулася ў папскай калекцыі і ў наш час выстаўлена ў Круглай зале музея Пія-Клімента.

Вышыня статуі — 2,97 м. Яна была знойдзена добра захаванай, спатрэбілася аднавіць толькі правую руку і нос. Сама статуя першапачаткова была складзена з некалькіх кавалкаў мармуру, у прыватнасці асобныя кавалкі выкарыстоўваліся для левай ступні і часткі грудзей. Такая прынятая ў антычнасці тэхніка дазваляла вырабляць скульптуры пры меншых выдатках на матэрыял.

Статуя ўяўляе сабой выяву жанчыны ў тонкім хітоне (які дазваляе прасвечваць контурам цела і агаляе скуру над левай часткай грудзей), тоўстым гіматыі, які зашпілены на правым плячы і левым сцягне і спадае складанымі складкамі, і невысокім вянку. У правай руцэ статуя трымае жазло. Жанчына значна нахілена наперад, паказваючы на тое, што першапачаткова статуя была пастаўлена на ўзвышэнні.

У гэтай жанчыны пышныя формы, падобныя да форм статуй Афрадыты (падабенства павялічваецца хітонам, які смела агаляе плячо), і царская постаць, але яе галава не паднята ганарліва, а схілена, верагодна, дэманструючы добразычлівасць да вернікаў. Увянчаныя дыядэмай хвалістыя валасы падзелены пасярэдзіне праборам і прыбраныя назад. Выраз твару строгі, сур'ёзны, але літасцівы. Цяжар цела, якое робіць невялікі крок наперад, прыпадае на левую нагу, правая адведзена назад. У адрозненне ад статуй эпохі Фідыя, які мелі сандалі на тоўстых падэшвах, ногі Геры Барберыні не абуты.

Ідэнтыфікацыя Працяглы час скульптура, якая была датаваная II стагоддзем, лічылася выявай Геры (ці Юноны), што знайшло адлюстраванне ў яе назве. У гэтай якасці яна разглядалася як рымская копія старажытнагрэчаскай працы аднаго з вядомых майстроў — самога Праксіцеля (знакамітая статуя Геры, якая стаяла ў храме Платэяў) ці вучня Фідыя Агаракрыта, які працаваў у другой палове V ст. да н.э.. Падабенства са статуямі Афрадыты працы Алкамена таксама азначае магчымасць, што грэчаскі арыгінал быў створаны ў другой палове V ст. да н.э. Аднак сайт Пушкінскага музея, дзе захоўваецца злепак Геры Барберыні, адзначае, што тэхніка, у якой выканана скульптура, з'яўляецца пазнейшай, што ўзнікае ў грэчаскім мастацтве ў эпоху Калімаха і ў IV ст. да н.э.

Пазней у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай антычнай скульптурнай спадчыне, таксама была агучана тэорыя, паводле якой статуя, што захоўваецца ў музеі Пія-Клімента, насамрэч адлюстроўвае не Геру, а Дэметру (Цэрэру). У якасці аргументу адзначаецца яе падабенства з Цэрэрай з галерэі Брача-Нуова.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптуры па сюжэтах грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Скульптура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Музеі Ватыкана Катэгорыя:Скульптуры II стагоддзя Катэгорыя:Скульптуры з мармуру Катэгорыя:Экспанаты музея Пія-Клімента