Аверон () — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар 12. Адміністрацыйны цэнтр — Радэз. Насельніцтва — 263,8 тыс. чалавек (78-е месца сярод дэпартаментаў, даныя на 1999 г.).

Геаграфія Плошча тэрыторыі — 8735 км². Дэпартамент размешчаны ў гарыстай мясцовасці, найвышэйшы пункт — вяршыня Майэб’ё (1469 м).

Дэпартамент уключае 3 акругі, 46 кантонаў і 304 камуны.

Гісторыя Аверон — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г.

Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі