Керні́т — мінерал класа баратаў, водны барат натрыю, NaBO·4HO. Адкрыты ў 1927Кернит // Каталог Минералов.Ru годзе. Назва паходзіць ад радовішча ў акрузе КернRich Station, Kramer Borate deposit, Boron, Kramer District, Kern Co., California, USA // Каталог Минералов.Ru (штат Каліфорнія, ЗША).

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі прызматычныя, падоўжаныя або клінападобныя. Бясколерны або белага колеру, са шкляным бляскам. Спайнасць дасканалая. Шчыльнасць 1,91 г/см³. Цвёрдасць 2,5 па шкале Моаса. Павольна раствараецца ў халоднай вадзе, добра раствараецца ў гарачай вадзе і кіслотах.

Характэрны мінерал вулканагенна-асадкавых радовішчаў бору. Радовішчы ў ЗША, Турцыі, Аргенціне. З'яўляецца прадуктам дыягенетычнага пераўтварэння пярвічна-асадкавай бурыКернит // Webmineral.ru. Руда на бор.

Літаратура — С. 239.

Спасылкі Кернит // Каталог Минералов.Ru Кернит // Webmineral.ru Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991.

Катэгорыя:Бараты Катэгорыя:Мінералы натрыю Катэгорыя:Мінералы бору