«Rainbow Play Systems» — амерыканская кампанія, вытворца драўлянага дзіцячага гульнявога абсталявання, якая мае сетку дыстрыб’ютараў (рознічных гандлёвых кропак) па ўсім свеце: Беларусі, Вялікабрытаніі, Літве, Фінляндыі, Італіі, Канадзе, Кітаі, Карэі, Ліване, Мексіцы, Нарвегіі, ААЭ, Расіі, Румыніі, Індыі, Перу, Славакіі, ЗША, Турцыі, Швейцарыі, Японіі<Rainbow International Showrooms | Rainbow Play Systems. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Брукінгз, Паўднёвая Дакота.

Гісторыя Кампанія пачала сваё існаванне ў 1985 годзе ў якасці невялікага спецыялізаванага цэха ў Мінесоце, ЗША, і вырасла да аднаго з лідараў галіны. У ў 1990-х гадах яна пашырылася на рынку ЗША, дзякуючы сетцы незалежных дыстрыб’ютараў.

Дзейнасць Кампанія вырабляе некалькі серый модульных дзіцячых гульнявых комплексаў бытавога і камерцыйнага прызначэння, а таксама аксэсуары да іх.

Прадукцыя Дадзеная кампанія прадстаўляе 2 асноўных тыпу гульнявых комплексаў — Castle і Clubhouse.

Комплекс Castle абапіраецца на лесвіцу і скаладром, мае шырокі дах, арэлі-шыну, якая верціцца на 360°, канатную лесвіцу і падыходзіць для ўстаноўкі на няроўную паверхню.

Комплекс Clubhouse больш кампактны, мае 2 гульнявыя зоны, пясочніцу, можа камплектавацца столікам або гульнявой хаткай.

Матэрыялы Для вытворчасці комплексаў выкарыстоўваецца суцэльная драўніна такіх парод дрэва, як Секвоя, Чырвоны кедр, Дугласова піхта. Уся драўніна праходзіць адмысловую апрацоўку http://www.rainbowplay.com/about-rainbow/10-step-water-seal-process/ , дзякуючы якой драўляныя дэталі вытрымліваюць перапады тэмператур і вільготнасці, і таму комплексы Rainbow рэкамендаваны для круглагоднага выкарыстання.

Сёння У цяперашні час фабрыка кампаніі займае 0,53 кв.км. ў г. Брукингс, Паўднёвая Дакота, вытворчыя плошчы кампаніі складаюць 120,000 кв.м. На фабрыцы працуе больш за 500 супрацоўнікаў.

Кліенты

Адным з вядомых кліентаў гэтай кампаніі з’яўляецца сям’я Прэзідэнта ЗША Барака Абамы -2009 + BW20090313 Green Friendly White House Playground Set was designed in SolidWorks by Rainbow Play Systems of South Dakota | Reuters. 4 сакавіка 2009 комплекс, выраблены кампаніяй Rainbow, быў устаноўлены на Паўднёвы лужок Белага дома, як раз насупраць вокнаў Авальнага кабінета Fier, Jill (March 5, 2009). «Rainbow Plays at White House». The Brookings Register.. Гэта першы дзіцячы гульнявы комплекс, які з’явіўся у Белым доме з часоў Прэзідэнта Джона Ф. Кэнэдзі.

Акрамя таго, сярод знакамітых кліентаў можна пералічыць Арнольда Шварцэнэгера, Брытні Спірс, Біла Гейтса, Брэда Піта.

Афіцыйныя дыстрыб’ютары З 2013 года офіс афіцыйнага дыстрыб’ютара Rainbow Play Systems ў Беларусі знаходзіцца ў МінскуРэпартаж з выставы «Беларускі будаўнічы тыдзень-2014»Бліжэй да прыроды / Грамадства / Народная газета Часопіс дом № 5 (33) май 2014.

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі Афіцыйны сайт дыстрыб’ютара ў Беларусі

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі