thumb|Адміністрацыйны падзел Індыі Штаты і тэрыторыі Індыі — першы ўзровень адміністрацыйнага падзелу Рэспублікі Індыя. У наш час існуе 28 штатаў і 8 тэрыторый (у тым ліку 7 саюзных тэрыторый і адна Нацыянальная сталічная акруга Дэлі). Кожны штат, у сваю чаргу, падзелены на акругі (дыстрыкты), агульная колькасць якіх складае 642.
Органы ўлады Штаты маюць уласныя органы заканадаўчай і выканаўчай улады. На вяршыні іерархічнай піраміды штата стаіць губернатар, прызначаны прэзідэнтам Індыі на пяцігадовы тэрмін. Губернатар фарміруе ўрад штата і прызначае галоўнага міністра з ліку членаў палітычнай партыі, якая перамагла на мясцовых выбарах. Штаты маюць адна- або двухпалатныя парламенты. Ніжняя палата парламента штата называецца відхан сабха і, паводле індыйскага заканадаўства, можа ўключаць ад 60 да 500 дэпутатаў. Яна выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў. Вышэйшая палата парламента штата называецца відхан парышад і яе члены выбіраюцца на шасцігадовы тэрмін, пры гэтым кожныя 2 гады трэцяя частка ўсіх дэпутатаў павінна быць пераабрана. У распараджэнні парламентаў штатаў знаходзяцца любыя пытанні, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны, знешняга гандлю і грамадзянства, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй саюзнага парламента Індыі.
Саюзнымі тэрыторыямі, а таксама нацыянальнай сталічнай акругай кіруюць чыноўнікі, якія прадстаўляюць урад Індыі — камісары або адміністратары. Некаторыя з тэрыторый маюць уласныя парламенты і ўрады, якія меюць значна абмежаваныя паўнамоцтвы; невялікія тэрыторыі такіх уладных органаў не маюць. У саюзных тэрыторыях дзейнічае федэральнае заканадаўства Індыйскай рэспублікі.
Мовы У некаторых штатах і тэрыторыях, акрамя агульнаіндыйскіх афіцыйных моў, гэта значыць хіндзі і англійскай, могуць прызнавацца афіцыйнымі таксама дадатковыя мовы, характэрныя для насельніцтва гэтага рэгіёна.
Асаблівасці адміністрацыйнага падзелу Штаты Індыі (, ) вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго. Найбуйнейшыя з іх паводле колькасці насельніцтва ёсць таксама найбуйнейшымі адміністрацыйнымі адзінкамі свету — з дзесяці самых густанаселеных адміністрацыйных адзінак свету штат Індыі Утар-Прадэш з насельніцтвам, якое налічваюць звыш 180 млн чалавек, знаходзіцца на першым месцы гэтага спісу, а Махараштра займае другое месца.
Паводле памераў тэрыторыі найбуйнейшыя з індыйскіх штатаў не саступаюць некаторым еўрапейскім краінам (напрыклад, штат Раджастхан пераўзыходзіць па плошчы Польшчу). Плошча невялікіх штатаў, насупраць, не перавышае некалькіх тысяч кв. км.
Тэрыторыі (, ) больш аднародныя за штаты — паводле плошчы яны не больш за некалькі тысяч км2, а паводле колькасці насельніцтва не перавышаюць 1,1 млн жыхароў (выключэнне — сталічная акруга Дэлі, які налічвае звыш 16 млн чалавек).
Спіс штатаў і тэрыторый Індыі № Штат(беларуская назва) Штат(мясцовыя назвы) Адміністрацыйны цэнтр Плошча,кв. км Насельніцтва, чал. (2011) Шчыльнасць,чал./кв. км Размяшчэнне на карце Штаты 1 Андхра-Прадэш2 чэрвеня 2014 года з яго складу вылучаны штат Тэлангана Хайдарабад 275 069 84 665 533 307,80 center|90px 2 Аруначал-Прадэш Ітанагар 83 743 1 382 611 16,51 center|90px 3 Асам Дыспур 78 438 31 169 272 397,37 center|90px 4 Біхар Патна 94 163 103 804 637 1102,43 center|90px 5 Гоа Панаджы 3702 1 457 723 393,77 center|90px 6 Гуджарат Гандзінагар 196 024 60 383 628 308,04 center|90px 7 Джхаркханд Ранчы 79 714 32 966 238 413,56 center|90px 8 Заходняя Бенгалія Калькута 88 752 91 347 736 1029,25 center|90px 9 Карнатака Бангалор 191 791 61 130 704 318,74 10 Керала Трывандрам 38 863 33 387 677 859,11 center|90px 11 Мадх’я-Прадэш Бхапал 308 000 72 597 565 235,71 center|90px 12 Маніпур Імпхал 22 327 2 721 756 121,90 center|90px 13 Махараштра Мумбаі 307 713 112 372 972 365,19 center|90px 14 Мегхалая Шылонг 22 429 2 964 007 132,15 center|90px 15 Мізарам Аіджал 21 081 1 091 014 51,75 center|90px 16 Нагаленд Кахіма 16 579 1 980 602 119,46 center|90px 17 Арыса Бхубанешвар 155 707 41 947 358 269,40 center|90px 18 Пенджаб Чандыгарх 50 362 27 704 236 550,10 center|90px 19 Раджастхан Джайпур 342 239 68 621 012 200,51 center|90px 20 Сікім Гангтак 7096 607 688 85,64 center|90px 21 Тамілнад Чэнаі 130 058 72 138 958 554,67 center|90px 22 Телангана Хайдарабад 114 840 35 286 757 310 center|90px 23 Трыпура Агартала 10 492 3 671 032 349,89 center|90px 24 Утаракханд Дэхрадун 53 484 10 116 752 189,15 center|90px 25 Утар-Прадэш Лакхнау 240 928 199 581 477 828,14 center|90px 26 Хар’яна Чандыгарх 44 212 25 353 081 573,44 center|90px 27 Хімачал-Прадэш Шымла 55 673 6 856 509 123,16 center|90px 28 Чхатысгарх Райпур 136 034 25 540 196 187,75 Саюзныя тэрыторыі 1 Андаманскія і Нікабарскія астравы Порт-Блэр 8249 379 944 46,06 center|90px 2 Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу Даман 603 585 764 1411 3 Джаму і Кашмір Срынагар (летам)Джаму (зімой) 42 241 14,8 млн - center|90px 4 Ладакх Лех 59 146 - - 5 Пандышэры горад Пандышэры 492 1 244 464 2529,40 center|90px 6 Чандыгарх Чандыгарх 114 1 054 686 9251,63 center|90px Нацыянальная сталічная акруга 1 Дэлі Дэлі 1483 16 753 235 11296,85 center|90px Усяго 3 287 882 1 210 193 422 368,07
Спасылкі
Article on sub-national governance in India Interactive Map of India