«Кава́ль з Вялі́кага Ву́тана» () — апавяданне Дж. Р. Р. Толкіна, упершыню апублікаванае ў калядным выданні часопіса «Redbook» 1967 года без ілюстрацый. У гэтай казцы апавядаецца пра тое, як да сына аднаго каваля трапляе чароўная зорка, якая цалкам мяняе яго жыццё. З дапамогай зоркі хлопчык падарожнічае па Чароўнай краіне. Апавяданне не мае сувязі з Міжзем’ем, за выняткам матыву чарадзейскага падарожніка, які накіроўваецца ў краіну, што знаходзіцца па-за рэальным светам, недасяжным смяротным.

Асобным выданнем казка выйшла разам з навелай «Фермер Джайлс з Хэма», абедзве з ілюстрацыямі Паўліны Бэйнс.

Літаратура

Спасылкі Tolkien online LOTR-вікі

Катэгорыя:Кнігі 1967 года Катэгорыя:Дзіцячая літаратура Катэгорыя:Навелы Катэгорыя:Кнігі Дж. Р. Р. Толкіна