Уладзі́мір Іва́навіч Міхасё́ў (29 жніўня 1938, Мінск — 18 чэрвеня 2020) — старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта са снежня 1985 года па май 1990 года.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (сучасны БНТУ).

Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе слесарам, інжынерам-выпрабавальнікам.

З 1968 года — на партыйнай рабоце. У 1975—1983 гадах — першы сакратар Першамайскага райкама КПБ горада Мінска.

Са снежня 1985 года па май 1990 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

У 1983—1988 гадах — старшыня Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ