«Лісты́ Свято́га Мікала́я» (), таксама «Лісты ад Святога Мікалая» () — зборнік лістоў ад Каляднага айца, складзеных і праілюстраваных Дж. Р. Р. Толкінам паміж 1920 і 1942 годамі для сваіх дзяцей. Выданне «Лістоў» адбылося ў 1976 годзе, на 3-ю гадавіну Толкінавай смерці, у рэдакцыі Бейлі Толкін, другой жонкі малодшага сына аўтара, Крыстафера. Кніга была цёпла ўспрынятая крытыкамі, і лічыцца, што асобныя яе часткі пазней былі выкарыстаны аўтарам ва «Уладары Пярсцёнкаў».
Сюжэт Апавяданне вядзецца ў форме шэрагу лістоў ад імя Святога Мікалая ці яго сакратара-эльфа. У іх перададзеныя прыгоды і бадзянні Святога Мікалая і яго памочнікаў, сярод якіх паўночны палярны мядзведзь і два яго маладыя памагатыя, Паксу і Валькатука. У лістах апісаныя, сярод іншага, вялізныя феерверкі, што ствараюць палярнае ззянне; або як белы мядзведзь пастаянна трапляе ў нейкія турботы.
Ліст ад 1939 года змяшчае згадкі Святым Мікалаем пра Другую сусветную вайну, а некаторыя пазнейшыя лісты апісваюць бітвы Святога Мікалая супраць гоблінаў, што пазней было інтэрпрэтавана як адлюстраванне Толкінавых поглядаў на нямецкую пагрозуWalsh (2001): p. 63.
Публікацыя Лісты былі напісаны цягам 20 гадоў і прызначаліся Толкінавым дзецям на Раство. штогод дзеці атрымлівалі па лісце ад Святога Мікалая ў каперце з маркамі з Паўночнага полюсу і штэмпэлямі, распрацаванымі Толкінам.
Першае выданне адбылося ўжо па Толкінавай смерці, на трэцюю гадавіну яго скону, 2 верасня 1976. Праз 1,5 месяцы выйшла новае выданне ў выдавецтве «Houghton Mifflin». У кнігу ўвайшлі ілюстрацыі Толкіна амаль да ўсіх лістоў; некаторыя лісты і малюнкі, аднак, былі прапушчаны.
Перавыданне 1999 года выйшла пад назвай «Лісты ад Святога Мікалая»; у яго ўвайшлі поўныя зборы лістоў і выяваў ТолкінаThompson (2007): p. 11.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кнігі 1976 года Катэгорыя:Дзіцячая літаратура Вялікабрытаніі Катэгорыя:Нараджэнне Хрыстова ў мастацтве Катэгорыя:Кнігі Дж. Р. Р. Толкіна