Shoot-Out 2016 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 14 лютага 2016 года ў тэатры Гексагон, у Рэдынгу, Англія. Турнір стаў сёмым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Кампанія Coral упершыню спансавала турнір Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Леташні чэмпіён Майкл Уайт саступіў ужо ў другім раўндзе Бэну Вуластану (1:66). Пераможцам турніру стаў Робін Хал з Фінляндыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Крэйга Стэдмэна (41:35), Джад Трампа (70:6), Яна Бэрнса (49:21), валійцаў Раяна Дэя ў чвэрцьфінале (78:7) і Марка Уільямса ў паўфінальным матчы (62:41), а таксама бельгійца Луку Брэсэля ў фінальным паядынку (50:36). Такім чынам, 41-гадовы фін, які ніколі не праходзіў далей за чвэрцьфінал рэйтынгавых турніраў, выйграў свой другі прафесійны тытул у кар'еры і першы з сезона 2001/2002 (пасля перамогі на адным з этапаў адкрытага туру WPBSA). У матчы першага раўнда супраць Марка Джойса Дэвід Гілберт выканаў адзіную соценную серыю на турніры і другі тотал-клірэнс у гісторыі Shoot-Out (пасля брэйка ў 135 балаў, які Мартын Гоўлд здзейсніў у 2012 годзе) — 127 ачкоў.
Прызавыя грошы
У 2016 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Coral. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£32000Фіналіст£16000Паўфіналісты£8000Чвэрцьфіналісты£40001/8 фіналу£20001/16 фіналу£10001/32 фіналу£500Найвышэйшы брэйк£2000Агульны прызавы фонд £130000
Удзельнікі
На турніры Shoot-Out 2016 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Чатыры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Марк Сэлбі (1), Ніл Робертсан (3), Роні О'Саліван (5) і Дзін Дзюньхуэй (12).
Трое гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у сёмы раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан МакМанус (21), Кен Доэрці (36) і Род Лоўлер (44).
Дэбютантамі Shoot-Out у 2016 годзе сталі васьмёра гульцоў: Лі Хан (48), Робін Хал (49), Чжоу Юэлун (52), Сцюарт Кэрынгтан (53), Дэвід Грэйс (54), Олівер Лайнс (55), Крэйг Стэдмэн (61) і Майкл Джорджыу.
Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе, Дамінік Дэйл у 2014 годзе і Майкл Уайт у 2015 годзе.
Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2016 года стаў 46-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру таксама было па 46 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 45. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2016 стаў 18-гадовы Чжоу Юэлун. Оліверу Лайнсу і Луку Брэсэлю было па 20 гадоў, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 24.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру
Гулец Дэбют Найлепшы вынік Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру 1 2 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 Фінал (2014) 5 14 9 5 64.29% 0 20500 2 4 Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 Чвэрцьфінал (2015) 5 8 4 4 50% 1 6500 3 6 Джад Трамп 20.08.1989 2011 Чвэрцьфінал (2011) 3 7 4 3 57.14% 0 5500 4 7 Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 5 7 2 5 28.57% 0 3500 5 8 Бары Хокінс 23.04.1979 2011 Перамога (2012) 5 16 12 4 75% 0 39500 6 9 Марк Ален 22.02.1986 2011 Фінал (2013) 5 15 10 5 66.67% 0 21500 7 10 Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/8 фіналу (2015) 5 8 3 5 37.5% 0 4500 8 11 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/16 фіналу (2012, 2013, 2015) 5 8 3 5 37.5% 0 4000 9 13 Марка Фу 08.01.1978 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 10 14 Марк Уільямс 21.03.1975 2011 Чвэрцьфінал (2013) 5 11 6 5 54.55% 0 8000 11 15 Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 Перамога (2013) 5 15 11 4 73.33% 2 39000 12 16 Лян Вэньбо 05.03.1987 2012 1/8 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 0 2500 13 17 Майкл Уайт 05.07.1991 2012 Перамога (2015) 4 12 9 3 75% 0 35500 14 19 Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2015 Паўфінал (2015) 1 5 4 1 80% 0 8000 15 20 Грэм Дот 12.05.1977 2011 Фінал (2012) 5 16 11 5 68.75% 0 26500 16 21 Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/8 фіналу (2014) 5 9 4 5 44.44% 0 5000 17 22 Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 5 13 8 5 61.54% 0 20000 18 23 Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 1/16 фіналу (2014) 3 4 1 3 25% 0 2000 19 24 Раян Дэй 23.03.1980 2011 Паўфінал (2014) 5 14 9 5 64.29% 1 13500 20 25 Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 Чвэрцьфінал (2012, 2014) 5 13 8 5 61.54% 0 10500 21 26 Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 Паўфінал (1990) 6 14 8 6 57.14% 0 7000 22 27 Майкл Холт 07.08.1978 2011 Паўфінал (2013) 5 13 8 5 61.54% 0 14000 23 28 Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 1/16 фіналу (2015) 2 3 1 2 33.33% 0 1500 24 29 Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/16 фіналу (2013, 2015) 5 7 2 5 28.57% 0 3500 25 30 Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/8 фіналу (2014) 5 9 4 5 44.44% 0 5000 26 31 Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 Чвэрцьфінал (2015) 4 9 5 4 55.56% 0 6500 27 32 Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/16 фіналу (2015) 5 6 1 5 16.67% 0 3000 28 33 Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 Паўфінал (2015) 4 11 7 4 63.64% 0 11500 29 34 Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 Перамога (2014) 5 16 12 4 75% 0 39500 30 36 Цепчая Ун-Ну 18.04.1985 2013 1/8 фіналу (2013, 2014) 3 7 4 3 57.14% 0 4500 31 37 Марк Кінг 28.03.1974 2011 Чвэрцьфінал (2011) 5 10 5 5 50% 1 7500 32 38 Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/8 фіналу (2013) 5 8 3 5 37.5% 0 4500 33 39 Марк Джойс 11.08.1983 2012 1/16 фіналу (2013) 4 5 1 4 20% 0 2500 34 40 Сяа Гадун 10.02.1989 2012 Фінал (2015) 4 10 6 4 60% 0 18000 35 41 Майк Дан 20.11.1971 2011 Чвэрцьфінал (2011) 5 9 4 5 44.44% 0 6500 36 42 Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 6 12 6 6 50% 0 5250 37 43 Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2014 1/32 фіналу (2014, 2015) 2 2 0 2 0% 0 1000 38 44 Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/8 фіналу (2012) 5 8 3 5 37.5% 0 4500 39 46 Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 3 9 6 3 66.67% 0 8500 40 47 Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 Чвэрцьфінал (2014) 5 9 4 5 44.44% 0 6500 41 48 Том Форд 17.08.1983 2011 Паўфінал (2012) 5 12 7 5 58.33% 0 12500 42 49 Гэры Уілсан 11.08.1985 2015 1/32 фіналу (2015) 1 1 0 1 0% 0 500 43 50 Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 4 6 2 4 33.33% 0 3500 44 51 Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/8 фіналу (2015) 6 10 4 6 40% 0 4750 45 52 Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 5 12 7 5 58.33% 0 10000 46 53 Джо Свэйл 29.08.1969 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2015) 3 3 0 3 0% 0 1500 47 54 Юй Дэлу 11.10.1987 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500 48 55 Лі Хан 04.10.1990 2016 — 0 0 0 0 — — — 49 56 Робін Хал 16.08.1974 2016 — 0 0 0 0 — — — 50 58 Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 5 9 4 5 44.44% 0 5000 51 59 Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2013 1/32 фіналу (2013, 2014) 2 2 0 2 0% 0 1000 52 60 Чжоу Юэлун 24.01.1998 2016 — 0 0 0 0 — — — 53 61 Сцюарт Кэрынгтан 14.05.1990 2016 — 0 0 0 0 — — — 54 62 Дэвід Грэйс 05.05.1985 2016 — 0 0 0 0 — — — 55 63 Олівер Лайнс 16.06.1995 2016 — 0 0 0 0 — — — 56 64 Сэм Бэйрд 17.06.1988 2015 1/8 фіналу (2015) 1 3 2 1 66.67% 0 2000 58 66 Дэвід Морыс 27.11.1988 2011 1/8 фіналу (2015) 2 4 2 2 50% 0 2500 59 67 Цаа Юйпэн 27.10.1990 2013 1/16 фіналу (2014) 2 3 1 2 33.33% 0 1500 60 68 Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 5 10 5 5 50% 0 5500 61 69 Крэйг Стэдмэн 14.07.1982 2016 — 0 0 0 0 — — — 62 70 Ян Бэрнс 11.03.1985 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500 63 71 Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 5 8 3 5 37.5% 0 4500 64 72 Ліам Хайфілд 01.12.1990 2014 1/16 фіналу (2014) 1 2 1 1 50% 0 1000 — 74 Майкл ДжорджыуПершапачаткова на турніры павінен быў удзельнічаць Адыт'я Мехта, але ён зняўся і быў заменены на Майкла Джорджыу. 18.01.1988 2016 — 0 0 0 0 — — —
Ход турніру
Лёсаванне першага раўнда было праведзена 6 студзеня 2016 года. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.
Першы раўнд (1/32 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Майкл Уайт (13) 73:0 Марк Кінг (31) Джон Хігінс (4) 10:62 Эндру Хігінсан (45) Марк Дэвіс (20) 31:55 Гэры Уілсан (42) Пітэр Лайнс (63) 56:33 Курт Мэфлін (39) Чжоу Юэлун (52) 70:19 Майкл Джорджыу Роберт Мілкінс (17) 53:38 Марка Фу (9) Кен Доэрці (36) 29:38 Том Форд (41) Марк Уільямс (10) 74:39 Роры Мак-Лаўд (50) Алістэр Картэр (25) 57:0 Ліам Хайфілд (64) Цянь Пэнфэй (51) 16:56 Джо Свэйл (46) Грэм Дот (15) 30:70 Бэн Вуластан (26) Джэймі Джонс (28) 1:97 Мартын Гоўлд (11) Цаа Юйпэн (59) 17:79 Джо Пэры (7) Лян Вэньбо (12) 52:60 Энтані Мак-Гіл (24) Марк Джойс (33) 0:127 Дэвід Гілберт (18) Робін Хал (49) 41:35 Крэйг Стэдмэн (61) Дэвід Грэйс (54) 0:96 Джымі Робертсан (32) Род Лоўлер (44) 23:1 Дэчават Пумджаенг (37) Марк Ален (6) 65:20 Юй Дэлу (47) Кайрэн Уілсан (14) 55:14 Лі Хан (48) Дэвід Морыс (58) 69:0 Алан Мак-Манус (21) Энтані Хэмілтан (60) 50:56 Цепчая Ун-Ну (30) Сцюарт Бінэм (1) 54:38 Рыкі Уолдэн (8) Сцюарт Кэрынгтан (53) 62:7 Мэцью Стывенс (40) Майк Дан (35) 37:48 Лука Брэсэль (23) Бары Хокінс (5) 0:48 Пітэр Эбдан (27) Майкл Холт (22) 34:55 Раян Дэй (19) Сяа Гадун (34) 38:25 Мэцью Сэлт (16) Сэм Бэйрд (56) 7:50 Джэк Лісоўскі (43) Олівер Лайнс (55) 26:59 Ян Бэрнс (62) Дамінік Дэйл (29) 24:112 Шон Мёрфі (2) Джад Трамп (3) 74:22 Джэрард Грын (38)
Другі раўнд (1/16 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Сцюарт Бінэм (1) 0:69 Род Лоўлер (44) Робін Хал (49) 70:6 Джад Трамп (3) Цепчая Ун-Ну (30) 36:60 Ян Бэрнс (61) Эндру Хігінсан (45) 85:10 Мартын Гоўлд (11) Лука Брэсэль (23) 46:20 Сяа Гадун (34) Пітэр Эбдан (27) 9:43 Дэвід Морыс (57) Чжоу Юэлун (52) 85:0 Шон Мёрфі (2) Джо Пэры (7) 46:38 Том Форд (41) Алістэр Картэр (25) 85:5 Пітэр Лайнс (62) Джымі Робертсан (32) 0:67 Джэк Лісоўскі (43) Марк Уільямс (10) 58:32 Дэвід Гілберт (18) Гэры Уілсан (42) 62:21 Сцюарт Кэрынгтан (51) Кайрэн Уілсан (14) 38:52 Раян Дэй (19) Марк Ален (6) 56:61 Роберт Мілкінс (17) Джо Свэйл (46) 39:1 Энтані Мак-Гіл (24) Майкл Уайт (13) 1:66 Бэн Вуластан (26)
Трэці раўнд (1/8 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Род Лоўлер (44) 61:24 Алістэр Картэр (25) Джэк Лісоўскі (43) 12:72 Эндру Хігінсан (45) Ян Бэрнс (61) 21:49 Робін Хал (49) Бэн Вуластан (26) 31:47 Лука Брэсэль (23) Гэры Уілсан (42) 16:22 Джо Свэйл (46) Роберт Мілкінс (17) 102:17 Дэвід Морыс (57) Чжоу Юэлун (52) 36:57 Раян Дэй (19) Марк Уільямс (10) 42:13 Джо Пэры (7)
Чвэрцьфіналы
Першы гулец Лік Другі гулец Раян Дэй (19) 7:78 Робін Хал (49) Род Лоўлер (44) 18:27 Лука Брэсэль (23) Марк Уільямс (10) 39:20 Эндру Хігінсан (45) Роберт Мілкінс (17) 8:23 Джо Свэйл (46)
Паўфіналы
Першы гулец Лік Другі гулец Джо Свэйл (46) 34:38 Лука Брэсэль (23) Марк Уільямс (10) 41:62 Робін Хал (49)
Фінал
Фінал: Рэферы: Колін Хамфрыс.Тэатр Гексагон, Рэдынг, Англія, 14 лютага 2016. Лука Брэсэль (23) 36:50 Робін Хал (49)
28 Сусветны рэйтынг 56 0 Рэйтынгавыя турніры 0 Статыстыка выступаў на Shoot-Out 0 Колькасць тытулаў 0 3 Колькасць удзелаў 1 8 Колькасць згуляных матчаў 5 6 Колькасць выйграных матчаў 5 0 Колькасць соценных брэйкаў 0 Статыстыка асабістых сустрэч 1 (0) Лік асабістых сустрэч (Shoot-Out) 0 (0) 6 (0) Лік паводле фрэймаў (Shoot-Out) 2 (0) 0 (0) Лік паводле фіналаў (Shoot-Out) 0 (0)
ТурнірСтадыяЛікЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2015 1/16 фіналу Лука Брэсэль6:2 Робін Хал 29 Найвышэйшы брэйк 29 0 Соценныя брэйкі 0 0 Брэйкі 50+ 0
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
У рамках турніру Shoot-Out 2016 было зроблена было зроблена 22 паўсоценныя брэйкі (на 3 менш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі адзін быў соценным.
Адзіным снукерыстам, які выканаў тры паўсоценныя серыі, стаў Роберт Мілкінс. У матчы першага раўнда супраць Марка Джойса Дэвід Гілберт здзейсніў адзіны сэнчуры-брэйк на турніры і другі тотал-клірэнс у гісторыі спаборніцтва — 127 ачкоў. Гэтая серыя прынесла яму традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.